Дамінік Ходзька
Дамінік Цэзары Ходзька (каля 1800, б. маёнтак Яварова Віленскага павета — 1863) — беларускі фалькларыст, этнограф, літаратар.
Дамінік Ходзька | |
---|---|
Дата нараджэння | 1796 ці 1800 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 1863[1][2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фалькларыст, этнограф, літаратар, публіцыст, перакладчык, педагог, выдавец, пісьменнік |
Навуковая сфера | публіцыстыка[3], перакладніцтва[d][3], выдавецкая справа[3], фалькларыстыка[3], этнаграфія[3] і творчае і прафесійнае пісьмо[d][3] |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Віленскім універсітэце. Член таварыства філарэтаў. Зблізіўся з Я. Чачотам, Т. Занам. Арыштоўваўся ў 1823 па справе філарэтаў.
Член Віленскай археалагічнай камісіі.
Настаўнічаў у Вільні, на Случчыне.
Навуковая дзейнасць
правіцьАпублікаваў успаміны і нататкі пра жыццё і дзейнасць К. Брадзінскага (1845), Я. Ходзьку (1858), Л. Бароўскага, Ю. Крашэўскага і інш., урывак са «Збору некаторых успамінаў… да гісторыі Віленскага ўніверсітэта. I. Віленская акадэмія ў часы езуітаў» (1862).
Збіраў і апрацоўваў беларускую вусную народную творчасць. Аўтар працы пра рэкі Беларусі і Літвы (рукапіс перадаў Віленскай археалагічнай камісіі). Супрацоўнічаў з А. Кіркорам, Я. Тышкевічам, К. Тышкевічам. Распрацаваў біяграфію З. Даленгі-Хадакоўскага і надрукаваў яе ў польскай энцыклапедыі Я. Глюксберга, потым у часопісе «Athenaeum» («Атэнэум», 1842, т. 1, 4) і «Тека Wileńska» («Віленскі зборнік», 1857, № 2).
Зноскі
Літаратура
правіць- ХОДЗЬКА Дамінік Цэзары // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Каханоўскі Г. Ходзька // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.