Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (укр.: Донецький національний технічний університет) — тэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова.

Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
(ДНТУ)
укр.: Донецький національний технічний університет
Donetsk-National-Technical-University Ukraine.jpg
II DonNTU.jpg
Ранейшыя назвы Данецкі горны тэхнікум, Данецкі горны інстытут, Данецкі індустрыяльны інстытут, Данецкі політэхнічны інстытут
Заснаваны 1921
Год рэарганізацыі 2014
Тып тэхнічны дзяржаўны ўніверсітэт
Размяшчэнне Пакроўск, Данецк
Узнагароды
Грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР
Сайт donntu.edu.ua (Пакроўск)
donntu.org (Данецк)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ДНТУ быў заснаваны як Данецкі горны тэхнікум у 1921 годзе. У 1926 году тэхнікум быў ператвораны ў Данецкі горны інстытут. У 1935 году горны інстытут быў перайменаваны ў Данецкі індустрыяльны інстытут. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, з-за акупацыі Данецка, інстытут быў эвакуіраваны ў горад Пракоп’еўск Новасібірскай вобласці. На Данбас інстытут вярнуўся толькі ў 1943 годзе пасля вызвалення Данецка.

У 1960 году інстытут быў перайменаваны ў Данецкі політэхнічны інстытут. У 1993 годзе ДПІ быў перайменаваны ў Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.

З пачаткам збройнага канфлікту на ўсходзе Украіны, Міністэрствам адукацыі Украіны быў выдадзены загад, згодна з якім Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт неабходна перанесці ў горад Пакроўск Данецкай вобласці.[1] У 2014 годзе была праведзена эвакуацыя. Не гледзячы на гэта, у непрызнанай ДНР працягвае функцыянаваць свой Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.[2]

Вядомыя выпускнікіПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць