Данута Рамуальдаўна Мышко
Данута Рамуальдаўна Мышко (дзявоч. Сцяцкевіч, нар. 26 жніўня 1963, г. Гродна) — беларускі літаратуразнавец, педагог. Кандыдат філалагічных навук (1993). Дацэнт (1999).
Данута Рамуальдаўна Мышко | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 жніўня 1963 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | літаратуразнаўства, педагогіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Гродне ў сям’і рабочага. Вучылася ў СШ № 4 і № 14. Скончыла аддзяленне рускай мовы і літаратуры філфака Гродзенскага ўніверсітэта (1985).
Настаўнічала ў 8-годцы ў в. Нязбодзічы і ў Поразаўскай спецшколе-інтэрнаце Свіслацкага раёна (1985-87). У 1987-89 выкладала на кафедры рускай і замежнай літаратуры Гродзенскага ўніверсітэта. З 1989 — на кафедры польскай філалогіі гэтага ўніверсітэта.
Скончыла завочна аспірантуру Інстытута славяназнаўства і балканістыкі Расійскай Акадэміі навук у 1992. Дысертацыя кандыдата філалагічных навук прысвечана філасофскім аспектам навуковай фантастыкі С. Лема[1].
Друкуецца з 1989. Вывучае гісторыю і сучасны стан польскай паэзіі. Выдала навучальны дапаможнік для студэнтаў «Польская паэзія другой паловы XVIII стагоддзя» (Гродна, 1997). Аўтар навучальна-метадычных выданняў па гісторыі польскай літаратуры.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Польская паэзiя другой паловы XVIII стагоддзя: дапаможнік па курсу «Гісторыя польскай літаратуры (Асветніцтва)» для студэнтаў спецыяльнасці Г.02.03 «Славянскія мовы і літаратуры» / Д. Р. Мышко. — Гродна, 1997. (Форма імя па бацьку — «Раманаўна».)
- Oda w poezji Stanisława Trembeckiego / Д. Р. Мышко // Literatury wschodniosłowiańskie : z najnowszych badań. — Białystok, 2010. — S. 325—329.
Зноскі
Літаратура
правіць- Пяткевіч А. М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік. — Гродна: ГрДУ, 2000. — 356 с.