Даніель Грэй «Дэн» Квілен (англ.: Daniel Gray "Dan" Quillen; 22 чэрвеня 1940 — 30 красавіка 2011) — амерыканскі матэматык. Вядомы тым, што з’яўляецца «галоўным архітэктарам» вышэйшай алгебраічнай К-тэорыі, за што быў узнагароджаны прэміяй Коўла ў 1975 годзе і Філдсаўскай прэміяй у 1978 годзе.

Даніель Квілен
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1940(1940-06-22)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 красавіка 2011(2011-04-30)[3][4] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, таполаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тапалогія, матэматыка[6] і алгебра[6]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Раўль Бот
Член у
Узнагароды

Адукацыя і кар’ера правіць

Квілен нарадзіўся ў Орынджы, штат Нью-Джэрсі. Ён паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень бакалаўра (1961) і абараніў кандыдацкую дысертацыю (1964) пад кіраўніцтвам Раўля Бота ў галіне дыферэнцыяльных ураўненняў у прыватных вытворных.

Пасля атрымання доктарскай ступені Квілен атрымаў месца ў Масачусецкім тэхналагічным інстытуце. Аднак ён таксама правёў некалькі гадоў у шэрагу іншых універсітэтаў. Гэты досвед аказаўся важным для вызначэння напрамку яго даследаванняў. Ён наведаў Францыю двойчы: спачатку, дзякуючы фонду Альфрэда Слоўна, падчас навучальнага года 1968/1969, дзе на яго аказаў моцны ўплыў Гратэндык, а затым — на працягу 1973—1974 гадоў дзякуючы фонду Гугенхайма. У 1969—1970 гадах ён быў запрошаным членам Інстытута перспектыўных даследаванняў у Прынстане, дзе патрапіў пад уплыў Майкла Ацьі.

У 1978 годзе Квілен атрымаў медаль Філдса на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў, які адбыўся ў Хельсінкі.

Квілен выйшаў на пенсію ў канцы 2006 года. 30 красавіка 2011 года памёр у Фларыдзе з-за ўскладненняў хваробы Альцгеймера.

Зноскі

  1. The GuardianUK: GMG, 1821. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077 Праверана 1 снежня 2016.
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 16 красавіка 2021.
  3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  4. Brozović D., Ladan T. Daniel Quillen // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.