Даніел Шарыч
Даніел Шарыч (сербск.: Данијел Шарић/Danijel Saric; нар. 27 ліпеня 1977) — катарскі гандбаліст сербскага паходжання, варатар клуба «Аль-Кіяда» і зборнай Катара.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 ліпеня 1977[1] (47 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Сербія і Чарнагорыя Сербія Боснія і Герцагавіна Катар |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 195 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 92 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | варатар | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб | Аль-Кіяда | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 12 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кар'ера
правіцьКлубная
правіцьДаніел Шарыч — выхаванец гандбольнага клуба «Борац» з Баня-Лукі. Пройдучы праз яе моладзевую сістэму, ён перабраўся ў белградскую «Црвену Звезду», дзе правёў наступныя 2 гады, павялічваючы свой узровень. У 1999 годзе Шарыч стаў гульцом каманды «Сінтэлон» з Бачка-Паланкі, дзе таксама адыграў 2 гады. У складзе сталічнага клуба Шарыч двойчы ставаў чэмпіёнам краіны і двойчы выйграваў нацыянальны кубак. Яшчэ адзін кубак краіны ён выйграў, выступаючы за «Сінтэлон».
У 2003 годзе Шарыч перабраўся ў Іспанію, дзе яго першай камандай стала «Тэка Кантабрыя» з Сантандэра. Далей ён гуляў за клубы «Алькабендас», «Адэмар Леон» і «Портленд Сан-Антоніа», пакуль у 2009 годзе не перайшоў у «Барселону». У складзе каталонскага клуба ён чатыры разы ставаў чэмпіёнам Іспаніі, выйграў мноства нацыянальных кубкаў, а таксама двойчы перамагаў у Лізе чэмпіёнаў ЕГФ, у розыгрышах 2010/11 і 2014/15 гадоў[2].
Міжнародная
правіцьЗа зборную Сербіі і Чарнагорыі Шарыч правёў 50 матчаў[3], ён быў рэзервовым галкіперам каманды на чэмпіянаце Еўропы 2006 года. Пазней ён кароткі час бараніў браму зборнай Босніі і Герцагавіны, правядучы ў яе складзе 7 матчаў.
У канцы 2014 года Шарыч стаў гульцом зборнай Катара па гандболе. У складзе каманды, дзе апроч яго быў яшчэ шэраг гульцоў балканскага паходжання, ён заваяваў срэбра чэмпіянату свету 2015 года, які праводзіўся ў Катары. Шарыч з 36% адбітых кідкоў заняў 5-е месца ў спісе лепшых галкіпераў турніру[4].
Зноскі
- ↑ Danijel Šarić // https://pantheon.world/profile/person/Danijel_Šarić
- ↑ Daniel Saric Архівавана 13 снежня 2015.
- ↑ Gegner Kader FC Barcelona 2009/2010
- ↑ Франция - Чемпион Мира! . — handball.motorsich.com. Праверана 22 марта 2016.(недаступная спасылка)
Спасылкі
правіць- Профіль на сайце ЕГФ (англ.)
- Профіль на сайце «Барселоны» Архівавана 13 снежня 2015. (англ.)