Даніла Цюрк (славенск.: Danilo Türk; нар. 19 лютага 1952, Марыбар) — славенскі юрыст, спецыяліст у галіне міжнароднага права, дыпламат. 11 лістапада 2007 года абраны прэзідэнтам Славеніі, 23 снежня 2007 г. афіцыйна заступіў на пасаду, змяніўшы Янеза Дрноўшэка.

Даніла Цюрк
славенск.: Danilo Türk
3-і прэзідэнт Славеніі[d]
23 снежня 2007 — 22 снежня 2012
Папярэднік Янез Дрноўшэк
Пераемнік Борут Пахар
Permanent Representative of Slovenia to the United Nations[d]
верасень 1992 — люты 2000
Нараджэнне 19 лютага 1952(1952-02-19)[1] (72 гады)
Жонка Барбара Мікліч Цюрк[d]
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Дзейнасць палітык, дыпламат, выкладчык універсітэта, юрыст, гісторык, агітатар
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў юрыдычны факультэт Люблянскага ўніверсітэта (1975). У 1982 абараніў доктарскую дысертацыю ў галіне міжнароднага права. Аўтар кнігі «Прынцып неўмяшальніцтва ў міжнародныя адносіны і міжнародным праве» (Любляна, 1984) і каля 100 артыкулаў, у тым ліку па пытаннях правоў чалавека, правоў меншасцяў, выкарыстання сілы дзяржавамі, ГАТТ і інш. Чытаў лекцыі ва універсітэтах Еўропы і ЗША.

З 1984 працаваў у сістэме ААН — быў членам падкамісіі па прадухіленні дыскрымінацыі і абароне меншасцяў, у 1990 займаў пасаду яе старшыні. З’яўляўся спецыяльным дакладчыкам гэтай падкамісіі па эканамічных, сацыяльных і культурных правах (1988—1992) і па праве на свабоду і выраз меркаванняў (1989—1992).

Пасля абвяшчэння незалежнасці Славеніі, у 1992—2000 быў яе пастаянным прадстаўніком у ААН.

Зноскі

  1. Danilo Türk // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Спасылкі правіць