Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Даніэль Агер
Daniel Agger 2011.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Даніэль Мюнтэ Агер
Мянушка Дагер
Самаадданы
Нарадзіўся 12 снежня 1984(1984-12-12) (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Даніі Данія
Рост 187 см
Вага 80 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1995 — 1996 Сцяг Даніі Росенхёй
1996 — 2004 Сцяг Даніі Брондбю
Клубная кар’ера*
2004 — 2005 Сцяг Даніі Брондбю 34 (5)
2006 — 2014 Сцяг Англіі Ліверпул 175 (9)
2014 — 2016 Сцяг Даніі Брондбю 43 (2)
Нацыянальная зборная**
2003 — 2004 Сцяг Даніі Данія (да 20) 9 (1)
2004 — 2006 Сцяг Даніі Данія (да 21) 10 (3)
2005 — 2016 Сцяг Даніі Данія 75 (12)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2016.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2016.

Даніе́ль Мю́нтэ А́гер (дацк.: Daniel Munthe Agger; нар. 12 снежня 1984, Відаўрэ, Данія) — дацкі футбаліст, абаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Даніі, дзе на працягу чатырох гадоў быў капітанам. Вядомы перш за ўсё дзякуючы выступам за англійскі «Ліверпул».

Кар’ераПравіць

«Брондбю»Правіць

Агер быў названы самым перспектыўным іграком Даніі на працягу двух гадоў запар, у 2004 і 2005 гадах. Даніэль далучыўся да «Брондбю» ў 2004 годзе і дэбютаваў за свой новы клуб 25 ліпеня 2004 года ў матчы чэмпіянату супраць «Одэнсэ». Атрымаў свой ​​вялікі шанец раней, чым чакалася, таму што дасведчаны абаронца «Брондбю» Андрэас Якабсен быў прададзены «Саўтгемптану». Агер быў названы найлепшым іграком «Брондбю» ў трох гульнях запар, неўзабаве пасля свайго дэбюту, ён замацаваўся ў першай камандзе ў 19-гадовым узросце.

«Ліверпул»Правіць

Агер прагрэсаваў з тых часоў, і не стаў сюрпрызам яго пераход у «Ліверпул» пасля 49 гульняў у складзе «Брондбю». Агер хутка прыстасаваўся да гульні «Ліверпула», і ўжо ў хуткім часе Самі Хююпія саступіў яму месца ў асноўным складзе.

Вяртанне ў «Брондбю»Правіць

30 жніўня 2014 года «Ліверпул» пацвердзіў вяртанне Агера ў «Брондбю», з якім абаронца падпісаў двухгадовы кантракт. 9 чэрвеня 2016 года, ва ўзросце 31 год, Агер абвясціў аб завяршэнні кар’еры[1].

ДасягненніПравіць

«Брондбю»:

«Ліверпул»:

Асабістае жыццёПравіць

Малодшы стрыечны брат Даніэля Мікалай Агер таксама з’яўляецца футбалістам і гуляе за «Сількебарг». У маі 2010 года, Агер абраўся шлюбам са сваёй сяброўкай Сафі Нельсан. Пара правяла вяселле ў Капенгагене. Яны маюць двух сыноў, якіх клічуць Джэймі і Мезан. Агер зараз са сваім дзядькам трымае паб у Даніі.

Зноскі

СпасылкіПравіць