Адкрыць галоўнае меню

Даніэль Клугер (нар. 8 кастрычніка 1951) — рускамоўны ізраільскі пісьменнік, піша ў жанры дэтэктыву і фантастыкі, аддаючы перавагу гістарычнай тэматыцы.

Даніэль Клугер
Daniel kluger.jpg
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні: Данііл Мусеевіч Клугер
Псеўданімы: Віталь Данілін
Дата нараджэння: 8 кастрычніка 1951(1951-10-08) (68 гадоў)
Месца нараджэння: Сімферопаль, Крымская вобласць, РСФСР, СССР
Грамадзянства: Сцяг СССР СССРFlag of Israel.svg Ізраіль
Альма-матар:
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, журналіст
Гады творчасці: 1979 — цяперашні час
Кірунак: дэтэктыў, фантастыка, публіцыстыка, паэзія
Жанр: раман, апавяданне, вершаскладанне, артыкул, аўтарская песня
Валодае мовамі: руская

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 8 кастрычніка 1951, скончыў Сімферопальскі ўніверсітэт, паводле адукацыі — фізік. Шмат гадоў прапрацаваў у медыцыне (клінічная дазіметрыя), аўтар некалькіх вынаходніцтваў. У 1989—1993 гадах узначальваў крымскі філіял выдавецтва «Тэкст».

У 1994 годзе Даніэль Клугер рэпатрыяваўся ў Ізраіль, з таго часу працуе ў рускамоўнай прэсе і друкуецца ў шэрагу часопісаў («Энергія», «Вакол свету», «Веды — сіла», «Шукальнік» і інш.).

Даніэль Клугер — сябар Ізраільскай федэрацыі саюзаў пісьменнікаў, замежны сябар Брытанскай асацыяцыі пісьменнікаў крымінальнага жанру (Criminal Writer's Association, CWA), аўтар шэрагу кніг, сярод якіх — «Жорсткае сонца» («Жёсткое солнце», 1989), «Маўклівы госць» («Молчаливый гость», 1991), «Пастка для дэтэктыва» («Западня для сыщика», 1998), «Тыя, што перайшлі раку» («Перешедшие реку», 2000), «Смерць у Кесарыі» («Смерть в Кесарии», 2001), «Апошні выхад Шэйлака» («Последний выход Шейлока», 2006) і інш., а таксама даследаванне гісторыі класічнага дэтэктыву «Баскервільская містэрыя» («Баскервильская мистерия», 2005).

Раман «Апошні выхад Шэйлака» апавядае пра падзеі ва «ўзорным гета» часоў Трэцяга Рэйху, дзе ўсе героі — і забойца, і сведкі, і дэтэктыў — урэшце апынаюцца ў Асвенцыме.

У прыгодніцкім рамане «Мушкецёр» абыгрываецца меркаванае паходжанне Партоса з сям'і збеглых ад інквізіцыі партугальскіх маранаў з прозвішчам дэ Порту. Гісторыі, у тым ліку яўрэйскай, прысвечаная другая паэтычная кніга Даніэля Клугера — кніга балад і вершаў «Разбойніцкая ноч» (2008).

Артыкулы Даніэля Клугера, прысвечаныя розным аспектам эстэтыкі фантастыкі і дэтэктыву, перакладаліся на англійскую мову і публікаваліся ў часопісах Science Fiction Studies (ЗША—Канада) і Locus (ЗША). Раманы «Дваццатая рапсодыя Ліста» і «Чацвёртая ахвяра бэзу» выйшлі ў Эстоніі ў перакладзе на эстонскую. Гэтыя ж раманы былі інсцэніраваныя ў Маскве і пастаўленыя як радыёспектаклі на канале «Радыё-Культура».

Даніэль Клугер — аўтар паэтычных твораў і перакладчык паэзіі. Пераклады балад Франсуа Віёна публікаваліся ў анталогіі «Век перевода», вершы і балады — у часопісах і альманахах у Расіі, Ізраілі і ЗША. Балады Д. Клугера выйшлі ў аўтарскім выкананні на пяці дысках: «Яўрэйскія балады» (2004, Solyd Records), «Готыка яўрэйскага мястэчка» (2005, Captain Recording Studio), «Паданні яўрэйскай даўніны» (2007, Captain Recording Studio), «Паўночныя казкі» (2008, Captain Recording Studio), «Ці вернецца вецер…» (2010, Captain Recording Studio). Некаторыя балады апублікаваныя ў ізраільскім украінскамоўным часопісе «Соборність» на ўкраінскай мове.

У 2007 годзе за паэтычны цыкл «Яўрэйскія балады» Даніэль Клугер быў узнагароджаны прэміяй «Аліва Ерусаліму» ў намінацыі «Старонкі і радкі: паэзія».

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.