Даніяр Усенаў (кірг.: Данияр Үсөнов) (9 сакавіка 1960, Фрунзэ, Кіргізская ССР) — кыргызскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, з 21 кастрычніка 2009 па 7 красавіка 2010 гг. — прэм’ер-міністр Кыргызстана.

Даніяр Усенаў
кірг.: Данияр Үсөнов
Сцяг13-ы Прэм'ер-міністр Кыргызстана
21 кастрычніка 2009 — 7 красавіка 2010
Прэзідэнт Курманбек Бакіеў
Папярэднік Ігар Чудзінаў
Пераемнік Роза Атунбаева
Сцяг Віцэ-прэм'ер Кыргызстана
29 сакавіка 2005 — 30 сакавіка 2007
Прэзідэнт Курманбек Бакіеў
Кіраўнік урада Фелікс Кулаў
Папярэднік Фелікс Кулаў
Пераемнік Азім Ісабекаў
Сцяг 1-ы Віцэ-прэм'ер Кыргызстана
6 лютага 2007 — 30 сакавіка 2007
Прэзідэнт Курманбек Бакіеў
Кіраўнік урада Азім Ісабекаў
Сцяг Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Кыргызстана
2007 — 30 сакавіка 2007
Прэзідэнт Курманбек Бакіеў
Кіраўнік урада Ігар Чудзінаў
Сцяг Мэр Бішкека
14 лістапада 2007 — 7 ліпеня 2008
(в.а. з 10 кастрычніка 2007 г.)
Прэзідэнт Курманбек Бакіеў
Кіраўнік урада Ігар Чудзінаў
Нараджэнне 9 сакавіка 1960(1960-03-09) (64 гады)
Жонка Гульнара Усенава
Дзінара Ісаева
Дзеці Мурат
Урмат
Партыя
Адукацыя Фрунзенскі політэхнічны інстытут,
Кыргызскі нацыянальны ўніверсітэт імя Жусуп Баласагына
Узнагароды
Медаль «15 гадоў вываду савецкіх войскаў з Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан»

Біяграфія

правіць

У 1982 г. скончыў Фрунзенскі політэхнічны інстытут і з 1984 г. працаваў інжынерам па механізацыі і аўтаматызацыі вытворчасці Цэнтральнай лабараторыі Кіргізскага горна-руднага (ўранавага) камбіната ў г. Кара-Балта. З 1990 па 1993 гг. займаў пасады першага намесніка старшыні Кара-Балтайскага гарвыканкама, намесніка кіраўніка Кара-Балтайскай гарадской адміністрацыі, памочніка кіраўніка Чуйскай абласной дзяржадміністрацыі. У 1992 г. скончыў юрыдычны факультэт Кыргызскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Жусупа Баласагына.

7 красавіка 2010 г. падаў у адстаўку ў сувязі з масавымі акцыямі пратэсту, якія перайшлі ў рэвалюцыю. У дачыненні да Усенава Генеральнай пракуратурай Кыргызстана ўзбуджана крымінальная справа. Яму прад’яўлена абвінавачванне ў арганізацыі масавага расстрэлу мірных грамадзян падчас рэвалюцыі[1]. Першапачаткова Усенаў хаваўся ў адной з краін блізкага замежжа, але пасля перабраўся ў Вялікабрытанію[2].

10 чэрвеня 2013 г. Даніяр Усенаў быў прызнаны завочна вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 304 (злоўжыванне службовым становішчам) і 305-2 (парушэнне зямельнага заканадаўства) Крымінальнага кодэкса Кыргызскай Рэспублікі. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму[3].

З 2017 года жыве ў Беларусі пад імем Данііла Урыцкага, кіруе нядаўна створаным ЗАТ «Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя»[4].

Зноскі