Данііл Акімавіч Сібілеў
Данііл Акімавіч Сібілеў (1819 — не раней за 1901) — беларускі і расійскі медык і арганізатар аховы здароўя. Першы дырэктар Гродзенскай школы павітух[1].
Данііл Акімавіч Сібілеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1819 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1901 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар, педагог, ваенны ўрач |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1819 годзе ў Харкаўскай[1] або Чарнігаўскай[2] губерні. На казённы кошт у 1843 годзе скончыў Харкаўскі ўніверсітэт[2].
Знаходзіўся на службе ў Дынабургскім ваенным шпіталі[1].
Пасля дэмабілізацыі займаўся прыватнай практыкай у Ваўкавыску[1].
У 1872 годзе пыў запрошаны на дзяржаўную службу і прызначаны старшым урачом Гродзенскай акруговай лячэбніцы. За праяўленую стараннасць па службе ў 1877 годзе быў павышаны на пасадзе і прызначаны памочнікам гродзенскага губернскага ўрачэбнага інспектара[1].
Прыклаў вялікія намаганні для стварэння ў Гродне школы павітух. Дзякуючы яго працы была створана матэрыяльная база і распрацаваны навучальныя праграмы. Гэта дазволіла адкрыць школу 1 кастрычніка 1876 года[3].
З 1885 па 1888 год у Астрахані на пасадзе губернскага ўрачэбнага інспектара[2][4].
Узнагароды
правіцьАдрасы
правіцьУ Гродне на 1885 год жыў на Дравяной вуліцы ва ўласным доме № 12[5].
Зноскі
- ↑ а б в г д Игнатович Ф. И. Врач К. С. Кемарский — видный организатор среднего медицинского образования и общественный деятель // Журнал Гродненского государственного медицинского университета : ежеквартальный научно-практический журнал. — 2011. — № 1. — С. 99-103 : фот. — Библиогр.: с. 103 (29 назв.) (руск.)
- ↑ а б в г д е ё ж з і Памятная книжка Астраханской губернии на 1887 год. С. 50 (руск.)
- ↑ НГАБ у Гродне. — ф. 9. — воп. 1. — спр. 747. — лл. 5-6
- ↑ Памятныя кніжкі Астраханскай губерні за адпаведныя гады
- ↑ СПИСОК гражданским чиновникам с показанием их местожительства (по 1-й части г. Гродно) на 1885 год (руск.)
Літаратура
правіць- Игнатович Ф. И. Врач К. С. Кемарский — видный организатор среднего медицинского образования и общественный деятель // Журнал Гродненского государственного медицинского университета : ежеквартальный научно-практический журнал. — 2011. — № 1. — С. 99-103 : фот. — Библиогр.: с. 103 (29 назв.)] (руск.)