Дарасінская кераміка

Дарасі́нская кераміка — ганчарныя вырабы майстроў з вёскі Дарасіно Любанскага раёна. Промысел вядомы з XVIII стагоддзя, росквіту дасягнуў у канцы XIX — першай палове XX стагоддзя. Выраблялі кухонны, сталовы, тарны посуд з гліны светлага ці шэра-чорнага колеру, глазуравалі празрыстай ці зялёнай палівай. Формы вырабаў светлага ці светла-чырвонага колеру ўпрыгожвалі прамымі і хвалістымі выціснутымі ці ангобнымі паяскамі. Бытаваў таксама тэракотавы і чорназадымлены посуд.

У 1930—1940-я гг. працавала ганчарная арцель, пазней — ганчарны цэх (майстры М. Прышчэпа, Ф. Філіпеня, В. Юхневіч). Промысел існаваў да 1980-х гг. Традыцыі дарасінскай керамікі прадаўжаюць развіваць майстры ганчарнай майстэрні пры раённым Цэнтры культуры г. Любань.

Літаратура

правіць