Дарвазскі хрыбет

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Дарвазскі хрыбет — горны хрыбет на паўночным захадзе Паміра, у Таджыкістане, паміж рэкамі Абіхінгоу, Пяндж і Ванч (прыток Пянджа).

Дарвазскі хрыбет
Краіна
Дарвазскі хрыбет (Таджыкістан)
Дарвазскі хрыбет

Ляжыць на поўдзень ад хрыбта Пятра Першага, усходняя частка адносіцца да Паміра, злучаецца з хрыбтом Акадэміі Навук. Вышыня да 6083 м. Даўжыня каля 200 км. Складзены галоўным чынам гранітамі, метамарфічнымі сланцамі. Паўднёвы схіл кру­ты, паўночны — бо­льш спадзісты, моцна рассечаны левымі прытокамі Абіхінгоу. На схілах пераважна стэпавая і драўняна-хмызняковая расліннасць (на паўночных — клён, грэцкі арэх, на паўднёвых — арча, мігдал), вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі, вышэй за 4200—4500 м — снег і ледавікі (агульная плошча зледзянення звыш 500 км²).