Хрыбет Акадэміі Навук
Хрыбет Акадэміі Навук[1] — горны хрыбет Заходняга Паміра, у Таджыкістане.
Хрыбет Акадэміі Навук | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Горная сістэма | Памір |
Найвышэйшая вяршыня | пік Ісмаіла Самані |
Вышэйшы пункт | 7495 м |
![]() |
Вышыня да 7495 метраў (пік Ісмаіла Самані). Складзены з асадкавых і метамарфічных парод, гранітаў. Водападзельны грэбень мае альпійскі рэльеф; 24 вяршыні ўзнімаюцца вышэй за 6000 м. Укрыты вечнымі снягамі, шмат ледавікоў (агульная плошча 660 км²), у тым ліку буйныя — Гарма, Федчанкі, Язгулемскі і іншыя.
К захаду ад хрыбта Акадэміі навук адыходзіць хрыбет Пятра Першага.
Зноскі
Літаратура Правіць
- Акадэміі Навук хрыбет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Гвоздецкий Н. А. Академии Наук хребет // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)