Пяндж
Пяндж (перс.: پنج, тадж.: Панҷ) — рака ў Азіі, левы прыток Амудар'і.
Пяндж перс.: پنج, тадж.: Панҷ | |
Вышыня вытоку | 4130 м |
Даўжыня | 921 км |
Расход вады | 1000 м³/с |
Вадазбор | 114 км² |
Утвараецца пры зліцці рэк Памір і Вахандар'я. Працякае паміж Афганістанам (левы бераг) і Таджыкістанам, за выключэннем невялікага ўчастка раёна Хамадоні Хатлонскай вобласці, дзе, у выніку змены рэчышча, частка земляў Таджыкістана апынулася на левым беразе ракі. Даўжыня 921 км, плошча басейна 114 тыс. км², сярэдні расход вады 1000 м/с². Выкарыстоўваецца для арашэння. Па частцы даліны Пянджа ідзе аўтамабільны тракт Душанбэ — Харог. Прыток: рака Язгулем.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Пяндж // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 156. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.