Даржы

вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Даржы́[1] (трансліт.: Daržy, руск.: Доржи) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ганчарскага сельсавета.

Вёска
Даржы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 358 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовыя індэксы
231304
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236827031
Даржы на карце Беларусі ±
Даржы (Беларусь)
Даржы
Даржы (Гродзенская вобласць)
Даржы

Гісторыя

правіць

За 1 км на поўнач ад вёскі, на дзюне («Боркава Гара») правабярэжнай поймы р. Дзітва размешчана стаянка нёманскай культуры эпохі неаліту. Памеры 95 х 60 м. Знойдзены крамянёвыя прылады і розначасовая кераміка.

Каля паўночна-заходняга краю дзюны, на невялікім павышэнні размяшчалася крэмнеапрацоўчая майстэрня памерам 30 х 20 м. Знойдзена вялікая колькасць крамянёвых сколаў і адшчэпаў, адбойнікі, нуклеусы, гатовыя крамянёвыя прылады, фрагменты керамікі. Датуецца 3 тыс. да н.э. На месцы стаянкі сустракаецца кераміка позняга этапа зарубінецкай культуры, магчыма, сляды селішча.

Рэшткі, верагодна, другога селішча выяўлены на левым беразе р. Дзітва ва ўрочышчы Ваўкелі. Знойдзена ляпная кераміка VI — IX стст. і кругавая кераміка эпохі Кіеўскай Русі.

Гаспадарка

правіць

Ільнобаза, завод мяса-касцяной мукі.

Зноскі

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Літаратура

правіць
  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004.