Дарол Эрнандэс-Зіненка

Дарол Эрнандэс-Зіненка (нар. 15 лістапада 1989) — кубінскі баскетбаліст. Мае беларускае паходжанне, маці родам з Беларусі. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Баскетбол
Дарол Эрнандэс-Зіненка
Нарадзіўся 15 лістапада 1989(1989-11-15) (35 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2015 БДУ
2015—2016 Гродна-93
2018—2019 ЦАР-Барысфен
2019—2021 Барысфен
2021—2023 Мінск
2023—0000 Regatas Corrientes[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Кар’ера

правіць

Пачынаў прафесійную кар’еру на Кубе, пасля гуляў у Мексіцы, Эквадоры.

У 2014 годзе па прыездзе ў Беларусь прыходзіў трэніравацца ў баскетбольны клуб «Цмокі», але з-за таго, што не былі аформлены ўсе патрэбныя дакументы, былі складанасці для супрацы. Выступаў за беларускія клубы БДУ (2014—2015), «Гродна-93» (2015—2016, 2024), ЦАР-Барысфен (2018—2019, 2020—2021), «Цмокі-Мінск» / БК «Мінск» (2021—2023).

Выступаў за мужчынскую зборную Беларусі ў 2021—2022 гадах[1].

Дасягненні

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць