Дар’я Сяргееўна Навумава
Да́р'я Сярге́еўна Наву́мава (нар. 26 жніўня 1995, п. Патока, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларуская цяжкаатлетка. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года.
Дар’я Навумава | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жаночы |
Спецыялізацыя | Цяжкая атлетыка |
Нарадзілася |
26 жніўня 1995 (29 гадоў) п. Патока, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 165 см |
Вага | 75 кг |
![]() |
Біяграфія
правіцьДар’я Навумава нарадзілася 26 жніўня 1995 года ў пасёлку Патока Клічаўскага раёна ў шматдзетнай сям’і Сяргея і Ірыны Мацвееўны Навумавых.
Вучылася ў Слабодскай базавай школе[1]. Да 10 класа школы Дар’я займалася штурханнем ядра і кіданнем дыска, затым перайшла ў цяжкую атлетыку, патлумачыўшы гэта тым, што з-за невысокага росту ёй цяжка было канкураваць на дарослым узроўні. Затым скончыла Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву. У наш час вучыцца на факультэце фізічнага выхавання ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова[2].
Дэбютавала на міжнароднай арэне ў 2012 годзе на чэмпіянаце Еўропы сярод юнакоў у катэгорыі да 69 кг. У далейшым выступала ў катэгорыі да 75 кг[3]. На чэмпіянаце Еўропы 2014 года спартсменка заняла 4-е месца, а на Чэмпіянаце свету 2015 года — 5-е месца.
У 2016 годзе дэбютавала на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, дзе ў вагавай катэгорыі да 75 кг, саступіўшы толькі Лім Джон Сім з КНДР, заваявала сярэбраны медаль, які стаў першым медалём Беларусі на гэтых гульнях. Усе шэсць спроб Дар’я Навумава сталі ўдалымі: у рыўку яна па чарзе ўзяла 107, 112 і 116 кілаграмаў, а ў штуршку — 136, 139 і 145, сумарны вынік Дар’і Навумавай склаў 261 кілаграм[4][5].
Жыве ў Бабруйску.
Дасягненні
правіцьГод | Спаборніцтвы | Месца правядзення | Вагавая катэгорыя | Рывок, кг |
Штуршок, кг |
Сума, кг |
Месца |
---|---|---|---|---|---|---|---|
2014 | Чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы | Тэль-Авіў, Ізраіль | да 75 кг | 108 | 133 | 241 | 4 |
2015 | Чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы | Х’юстан, ЗША | да 75 кг | 115 | 142 | 257 | 5 |
2016 | Летнія Алімпійскія гульні | Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія | да 75 кг | 116 | 142 | 258 |
Зноскі
- ↑ Леди «железных игр»: кличевлянки на деле доказали, что штанга им по плечу
- ↑ Первая медалистка Беларуси Дарья Наумова из многодетной деревенской семьи(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2016. Праверана 13 жніўня 2016.
- ↑ Навумава Дар’я
- ↑ Дар’я Навумава прынесла Беларусі першы мэдаль на Алімпіядзе.
- ↑ Бобруйчанка Дарья Наумова завоевала первую медаль Беларуси на Олимпиаде-2016 Архівавана 18 жніўня 2016.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дар’я Сяргееўна Навумава
- Дар’я Навумава Архівавана 10 сакавіка 2016. на сайце IWF