Даўбенішкі
Даўбе́нішкі — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, за 14 км на захад ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 2,5 км на поўдзень ад вёскі Зябліны, у басейне ракі Дзісна.
Даўбенішкі | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 138,9 м |
Даўжыня | 0,47 км |
Шырыня | 0,2 км |
Плошча | 0,07 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,1 км |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,47 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
Размешчана на верхавым балоце Мох.
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.