Даўгахвосты лімнакалянус (Limnocalanus grimaldii) — ледавікова-марскі рэлікт чацвярцічнага перыяду, атрад весланогія ракападобныя (Copepoda), сямейства цэнтрапагіды (Centropagidae).
Даўгахвосты лімнакалянус |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Даўгахвосты лімнакалянус |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Limnocalanus grimaldii Guerne, 1886
|
Падвіды |
---|
- Limnocalanus grimaldii glacialis Lindquist, 1961
- Limnocalanus grimaldii grimaldii Guerne, 1886
- Limnocalanus grimaldii macrurus Sars G.O., 1863
|
|
Адзін з буйных прадстаўнікоў планктонных прэснаводных капепод. Даўжыня цела ад 1,6 да 2,2 мм (у вадаёмах Беларусі). Тулава складаецца з 3 аддзелаў: галаўнога, груднога (торакс), злітых у галавагрудзі, і брушнога (абдомен). На канцы абдомена 2 каудальныя галінкі з 5 аперанымі шчацінкамі. Галавагрудзі складаюцца з 5 сегментаў, дзе размешчаны: пара доўгіх аднагалінастых пярэдніх антэнаў, 5 пар ротавых канечнасцей і 5 пар плавальных ног. Абдомен намнога вузейшы за галавагрудзі, у самкі трох-, у самца пяцічленікавы. Каудальныя галінкі больш як у 2 разы даўжэйшыя за апошні членік брушка[1].
Месцы пражывання
правіць
Насяляе алігатрофныя і мезатрофныя азёры ледавіковага паходжання. Жыве ў тоўшчы вады, пераважна ў слаях з тэмпературай не вышэй за 10-12 °C[1].
Унесены ў Чырвоныя кнігі Беларусі і Літвы[1].
Зноскі
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5