Даўгаўпілскі раён

Даўгаўпілскі раён (лат.: Daugavpils rajons) — былы адміністрацыйны раён на поўдні Латвіі ў рэгіёне Латгалія. Межаваў з горадам Даўгаўпілс, Екабпілскім, Прэйльскім і Краслаўскім раёнамі Латвіі, а таксама Літвой і Віцебскай вобласцю Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Даўгаўпілс (у склад раёна не ўваходзіў). Па заканчэнні адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы Латвіі 1 ліпеня 2009 года раён быў падзелены на Даўгаўпілскі (большая частка) і Ілуксцкі (меншая частка) краі.

Даўгаўпілскі раён
лат.: Daugavpils rajons
Герб
Герб
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр Даўгаўпілс
Найбуйнейшыя гарады Ілукстэ, Субатэ
Насельніцтва (2002) 43 791
Шчыльнасць 17,3 чал./км²
Плошча 2 525,5 км²
Даўгаўпілскі раён на карце