Двухбаковы абразок з Мінскага замчышча
Двухбаковы абразок з Мінскага замчышча — унікальны абразок, знойдзены на Мінскім замчышчы. Двухбаковы абразок мае прамавугольную, амаль квадратную форму з выступам зверху і адтулінай для шнурка. На адным боку — паясная выява Маці Божай Агіасарытысы , ці Халкапратыйскай (паводле назвы Халкапратыйскага храма ў Канстанцінопалі)[1]. Характэрнае для вобраза Маці Божай палажэнне рук: яны знаходзяцца на левым боку, левая павернута далоняй, правая — знешнім бокам. Трактоўка твару нагадвае абразок Канстанціна і Алены з Полацка. Выява Маці Божай Халкапратыйскай добра вядома па візантыйскіх камеях, аднак ва ўсходнеславянскай дробнай каменнай пластыцы сустракаецца ўпершыню. На другім боку абразка — выява апостала Пятра[2]. Яго фігура пададзена франтальна, іконаграфічны тып не зусім традыцыйны: прадаўгаваты твар, кароткія валасы ў выглядзе паўкруглых завіткоў. Выявы Маці Божай і апостала Пятра пабудаваны на традыцыях аб'ёмаў. Фігуры пластычная, разьба барэльефная. Па стылявых асаблівасцях і графіцы надпісу абразок можна датаваць XII—XIII стст.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D1%8F._%D0%9F%D1%91%D1%82%D1%80._%D0%86%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B0_%D0%B4%D0%B2%D1%83%D1%85%D0%B1%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%8F.jpg/300px-%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D1%8F._%D0%9F%D1%91%D1%82%D1%80._%D0%86%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B0_%D0%B4%D0%B2%D1%83%D1%85%D0%B1%D0%B0%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%8F.jpg)
Зноскі
Літаратура
правіць- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.