Джавані Анджэла Бечу
Джавані Анджэла Бэчу (нар. 2 чэрвеня 1948, Патадза, Сардзінія) — італьянскі курыяльны прэлат і ватыканскі кардынал.
Джавані Анджэла Бечу | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | titular see of Rusellae[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Luigi Bonazzi[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, багаслоў | ||||||
Нараджэнне |
2 чэрвеня 1948[1] (75 гадоў) |
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Джавані Анджэла Бэчу нарадзіўся ў 1948 годзе на Сардзініі.
Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 1972 годзе. Абараніў доктарскую працу па кананічным праве. З 1984 года быў на дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы, працаваў у нунцыятурах у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, Судане, Новай Зеландыі, Ліберыі, Вялікабрытаніі, ЗША.
У 2001 годзе Ян Павел II прызначыў яго нунцыем у Анголе; біскупскую сакру ён прыняў у тым жа годзе.
З 2009 годзе быў папскім прадстаўніком на Кубе, з 2017 годзе з’яўляецца папскім дэлегатам пры Мальтыйскім ордэне.
У 2018 годзе быў прызначаны прэфектам Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. 25 верасня 2020 года адмовіўся ад пасады прэфекта Кангрэгацыі па справах кананізацыі[2]. Ён быў вымушаны адрачыся ад правоў, звязаных з кардынальскім санам, і быў фактычна адхілены ад курыі ў верасні 2022 года ў сувязі з падазрэннямі аб яго датычнасці да фінансавага скандалу.
Разам з высокапастаўленым святаром па справе аб махлярстве, злоўжываннях, наданні хлуслівай інфармацыі, карупцыі, адмыванні грошай, апублікаванні сакрэтных дакументаў праходзіла яшчэ 9 чалавек[3]. Падсудныя абвінавачваліся ў набыцці нерухомасці для Святога Пасаду ў Лондане з парушэннямі і злоўжываннямі.
16 снежня 2023 года паведамлена, што за два даказаныя крадзяжы 75-гадовы кардынал Анджэла Бечу прысуджаны да 5,5 гадоў зняволення, «вечнага выгнання з дзяржаўнай пасады» і штрафу на суму 8 тысяч еўра. Ён стаў самым высокапастаўленым святаром Каталіцкай царквы, асуджаным звычайным крымінальным судом Ватыкана.
Зноскі правіць
- ↑ а б в Catholic-Hierarchy.org — USA: 1990. Праверана 28 студзеня 2021.
- ↑ Прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі нечакана адмовіўся ад пасады
- ↑ press.vatican.va