Джа́ла (англ.: Sting) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна кароткі меч (кінжал), знойдзены хобітам Більба ў пячоры троляў падчас яго падарожжа да Адзінокай гары, апісанага ў аповесці «Хобіт, або Туды і назад».

Апісанне правіць

Як большасць эльфійскіх мячоў і кінжалаў, у выпадку набліжэння оркаў і гоблінаў пачынаў свяціцца блакітным святлом. На мячы былі выгравіраваны ахоўныя руны на сіндарыне: «Маэгнас — маё імя. Я атрута павука».

Гісторыя правіць

Меч быў зроблены эльфамі Гондаліна ў Першую Эпоху для войнаў з Моргатам, але патрапіў у злыя рукі пасля разбурэння Гондаліна. Гісторыя мяча падчас Другой і Трэцяй Эпох невядомая, але, верагодна, меч пераходзіў з рук у рукі, пакуль не патрапіў у скарбніцу (пячору) троляў ва ўсходнім Эрыядары. Гэты меч разам з Гламдрынгам і Оркрыстам (таксама выкаванымі ў Гондаліне) знайшлі ў пячоры троляў Гэндальф з Більба і гномамі ўвесну 2941 года Трэцяй Эпохі.

Більба назваў свой меч Джалам пасля бітвы з павукамі ў Ліхалессі. Увосень 3018 года Трэцяй Эпохі ў Рывендэле Більба падарыў яго разам з міфрылавай кальчугай свайму пляменніку Фрода Бэгінсу.

Увесну 3019 г. Т. Э. Голум прывёў да Шэлаб Фрода і Сэма, якія накіроўваліся да вулкана Ародруін, каб знішчыць Пярсёнак Усеўладдзя. Шэлаб уджаліла і ўжо гатовая была пацягнуць Фрода ў сваё логава, але яго выратаваў Сэм, які раніў Джалам павучыху.

Пасля адплыцця Фрода за мора Джала перайшло да Сэма, а затым стала сямейнай рэліквіяй сям'і Гэмджы.