Оркрыст (англ.: Orcrist — «калун оркаў»)[1] — меч з легендарыума Джона Р. Р. Толкіна.

Оркрыст
Уладальнік Торын Дубашчыт
З мастацкага твора легендарыум Толкіна

Першая згадка пра гэты меч сустракаецца ў творы Дж. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад», калі чараўнік Гандальф знайшоў яго ў пячоры трох закамянелых троляў. У перакладзе з сіндарына Оркрыст азначае «Знішчальнік гоблінаў» (самі гобліны называлі яго «Кусач»). Пазней гном Торын Дубашчыт стаў яго ўладальнікам.

Як і ўсе мячы, выкаваныя эльфамі, Оркрыст свеціцца сінім ці белым агнём, калі оркі знаходзяцца побач, як і Джала Більба Торбінса і Гламдрынг Гандальфа, якія таксама былі выраблены эльфамі з горада Гондаліна.

Пасля гібелі Торына ў Бітве Пяці Войскаў меч захоўваўся на яго магіле ў глыбіні Адзінокай Гары. Паводле легенд гномаў, пры набліжэнні ворагаў Оркрыст пачынаў свяціцца, таму на цытадэль гномаў нельга было напасці нечакана.

Крыніцы

правіць
  1. Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — С. 558. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.