Джамар Абрамс
Джамар Абрамс (нар. 21 чэрвеня 1989, Рычманд, ЗША) — амерыканскі баскетбаліст, форвард. З’яўляецца пераможца конкурсу слэм-данкаў у матчы ўсіх зорак Германіі 2018 года.
Нарадзіўся |
21 чэрвеня 1989 (32 гады) |
||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||
Альма-матар | |||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 2 м | ||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 98 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | атакуючы абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Кар’ераПравіць
Пачаў сваю кар’еру яшчэ ў старэйшых класах сярэдняй школы Хайлэнд Спрынгс. Потым былі 4 гады ў студэнцкай камандзе Ўсходняй Караліны, дзе Абрамс замацаваўся як гулец стартавай пяцёркі.
Сваю прафесійную кар’еру форвард пачаў у сезоне 2011/12 клубе амерыканскай Лігі развіцця «Майн Рэд Клаўс», але ўжо ў лютым перабраўся ў кандскій «Лондан лайтнінг». З гэтай камандай амерыканец стаў чэмпіёнам НБЛ.
У кар’еры былі амерыканскі «Рычманд Эліт», японскі «Бамбіціус Нара», славенскі «Залатарогі Ласка», румынскі «Краёва» і нямецкі «Гісен».
Сезон 2018/19 форвард пачынаў у нямецкім клубе «Йена». У 9 гульнях Абрамс у сярэднім праводзіў на пляцоўцы 25 хвілін, за якія адзначаўся 12.2 ачкамі, 4.6 падборамі і 1.8 асістамі.
У лютым 2019 года падпісаўкантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[3].
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.
- ↑ Джамар Абрамс — новы гулец «Цмокаў» Архівавана 18 ліпеня 2021.