Джон Клелан Холмс

Джон Клелан Холмс (англ.: John Clellon Holmes; 12 сакавіка 1926(1926-03-12), Масачусетс30 сакавіка 1988(1988-03-30) ці 2 сакавіка 1988(1988-03-02)[1], Мідлтаўн[d]) — амерыканскі празаік і паэт, выкладчык.

Джон Клелан Холмс
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 сакавіка 1926(1926-03-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 сакавіка 1988(1988-03-30) (62 гады) ці 2 сакавіка 1988(1988-03-02)[1] (61 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, раманіст, пісьменнік, выкладчык універсітэта
Кірунак Разбітае пакаленне
Мова твораў англійская
Узнагароды

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў 1926 годзе. Вядомасць атрымаў дзякуючы раману «Руш» (Go), які лічаць першым раманам Біт-пакалення і ў аснове якога ляжаць падзеі з жыцця самога аўтара і яго сяброў — Джэка Керуака, Ніла Кэсэдзі і Алена Гінзберга. Холмса часта называюць «ціхім бітнікам». Яму таксама належыць знакавы для Біт-пакалення джазавы раман The Horn.

Холмс быў хутчэй назіральнікам і хранікёрам для прадстаўнікоў Біт-пакалення, такіх як Гінзберг, Кэсэдзі і Керуак, чым адным з іх. Незадоўга да таго як Гінзберг трапіў у бальніцу, Холмс звярнуўся да яго з просьбай даць яму як мага болей інфармацыі пра ўсё, што датычыць паэзіі і поглядаў самога Гінзберга, а таксама Ніла Кэсэдзі, Герберта Ханке і Люсьена Кара. У адказ Гінзберг напісаў падрабязны ліст.

Аўтарства тэрміна «beat» («разбіты») у дачыненні да пакалення належыць Джэку Керуаку, які сказаў Холмсу: «Ведаеш, гэта сапраўды разбітае пакаленне». Паводле Холмса, ідэю Керуак пазычыў у Герберта Ханке. Тэрмін набыў шырокую вядомасць пасля публікацыі артыкула Холмса ў The New York Times 16 лістапада 1952 года, дзе аўтар вынес яго ў назву.

У канцы жыцця Джон Клелан Холмс выкладаў ва ўніверсітэце Арканзаса, чытаў лекцыі ў Елі і даваў майстар-класы ў Браўнскім універсітэце. Памёр ад раку ў 1988 годзе.

  • Go (1952)
  • The Horn (1958)
  • The Philosophy of the Beat Generation (1958)
  • Get Home Free (1964)
  • Nothing More to Declare (1967)
  • The Bowling Green Poems (1977)
  • Death Drag: Selected Poems 1948–1979 (1979)
  • Visitor: Jack Kerouac in Old Saybrook (1981)
  • Gone in October: Last Reflections on Jack Kerouac (1985)
  • Displaced Person: The Travel Essays (1987)
  • Representative Men: The Biographical Essays (1988)
  • Passionate Opinions: The Cultural Essays (1988)
  • Dire Coasts: Poems (1988)
  • Night Music: Selected Poems (1989)

Зноскі

правіць
  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 23 лістапада 2019.

Спасылкі

правіць