Джон Конрадс
Джон Конрадс (англ.: John Konrads; 21 мая 1942, Рыга — 25 красавіка 2021, Сідней, Аўстралія) — аўстралійскі плывец латвійскага паходжання, чэмпіён летніх алімпійскіх гульняў 1960 года на дыстанцыі 1500 метраў вольным стылем.
Джон Конрадс | |
---|---|
лат.: Jānis Konrads | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Імя пры нараджэнні | лат.: Jānis Konrads |
Спецыялізацыя | плаванне[d][3] |
Нарадзіўся |
21 мая 1942 |
Памёр |
25 красавіка 2021[1] (78 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 179 см |
Вага | 84 кг[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 21 мая 1942 года ў Рызе ў сям’і Яніса і Эльзы Конрадсаў. У час Другой Сусветнай вайны, у жніўні 1944 года, перад надыходам савецкага войска на Рыгу, разам з сям’ёй эміграваў у Германію. У 1949 годзе, пасля адмовы амерыканскіх уладаў у іміграцыйнай візе ЗША, сям’я Конрадс пераехала ў Аўстралію, у мігранцкі цэнтр у невялікім горадзе Еранквінціс ў Новым Паўднёвым Уэльсе.
Пачаў займацца плаваннем пад кіраўніцтвам трэнера Дональда Талбата. Быў адабраны ў рэзерв зборнай Аўстраліі на летнія Алімпійскія гульні 1956 гады ў Мельбурне, але ўдзелу ў гульнях не прыняў. На Гульнях Садружнасці нацый у 1958 годзе ў Кардыфе стаў трохразовым чэмпіёнам у плаванні вольным стылем — на дыстанцыях 440 і 1650 ярдаў і ў эстафеце 4×220 ярдаў. Падчас падрыхтоўкі да наступных Алімпійскіх гульняў 1960 года ў Рыме ўсталяваў 8 сусветных рэкордаў на розных дыстанцыях ад 200 м да 1650 ярдаў[2].
У складзе зборнай Аўстраліі прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1960 года ў Рыме. На дыстанцыі 1500 м вольным стылем стаў алімпійскім чэмпіёнам з новым алімпійскім рэкордам. Таксама заваяваў два бронзавыя медалі — на дыстанцыі 400 м вольным стылем і ў эстафеце 4×200 м вольным стылем разам з Джонам Дэвітам, Мары Роўз і Дэвідам Дзіксанам.
У 1961—1963 гадах навучаўся ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі. Прайшоў кваліфікацыю на Алімпійскія гульні 1964 года ў Токіа ў эстафету 4x200 м вольным стылем, але не ўдзельнічаў у спаборніцтвах і фактычна сышоў з плавання ў тым жа годзе ва ўзросце 22 гадоў.
Зноскі
- ↑ https://www.smh.com.au/sport/john-konrads-overcame-polio-and-panic-to-become-an-olympic-swimming-legend-20210426-p57mjl.html
- ↑ https://wwos.nine.com.au/news/australian-swimming-legend-john-konrads-dead-at-78-rome-olympics-gold-medal-26-world-records/c6cb29da-6244-4302-9f53-b61abf15c2f9
- ↑ (unspecified title) Праверана 10 чэрвеня 2022.
- ↑ Olympedia — 2006.