Джон Торэнс Тэйт
Джон Торэнс Тэйт (англ.: John Torrence Tate; 13 сакавіка 1925, Мінеапаліс, Мінесота — 16 кастрычніка 2019) — амерыканскі матэматык, які ўнёс фундаментальны ўклад у алгебраічную тэорыю лікаў, арыфметычную геаметрыю і звязаныя з імі галіны алгебраічнай геаметрыі.
Джон Торэнс Тэйт | |
---|---|
англ.: John Torrence Tate | |
Дата нараджэння | 13 сакавіка 1925[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 2019[3] (94 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Джон Торэнс Тэйт[d][4] |
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | тэорыя лікаў і матэматыка[5] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Эміль Артын[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прафесар-эмерыт Гарвардскага ўніверсітэта. Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1969), замежны член Французскай акадэміі навук (1992).
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і прафесара фізікі Мінесотскага ўніверсітэта і рэдактара часопіса Physical Review Джона Торэнса Тэйта-старэйшага; маці — Лоіс Беатрыс Фослер — настаўніца англійскай мовы.
Ступень бакалаўра атрымаў у Гарвардскім універсітэце, у 1950 годзе ў Прынстанскім універсітэце атрымаў ступень Ph.D. пад кіраўніцтвам Эміля Арціна. Пасля гэтага выкладаў у Гарвардзе на працягу 36 гадоў, у 1990 годзе перайшоў у Тэхаскі ўніверсітэт і працаваў там да сваёй адстаўкі ў 2009 годзе.
Удзельнік групы Бурбакі, прычым адзін з нямногіх яе ўдзельнікаў-нефранцузаў.
Зноскі
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ John Torrence Tate // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ John Tate 1925-2019
- ↑ Geni.com — 2006.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж https://books.google.cat/books?id=3T27DQAAQBAJ&pg=PR25
- ↑ а б https://issuu.com/stpaulacademy/docs/spa2011_spring/21
- ↑ http://www.ams.org/fellows_by_year.cgi?year=2013 Праверана 24 лістапада 2022.
- ↑ http://www.ams.org/news?news_id=1680 Праверана 24 лістапада 2022.