Джон Традэскант старэйшы
Джон Традэскант старэйшы (англ.: John Tradescant the elder, каля 1570 — 15 (16) красавіка 1638) — англійскі натураліст, садоўнік, батанік і падарожнік; калекцыянер рэдкасцей.
Джон Традэскант старэйшы | |
---|---|
John Tradescant the elder | |
Дата нараджэння | 1570 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1638 |
Грамадзянства | |
Дзеці | Джон Традэскант малодшы |
Род дзейнасці | памолаг, батанік, садавод |
Навуковая сфера | садаводства, батаніка |
Альма-матар | |
Вядомы як | першы вучоны, які заняўся вывучэннем рускай фаўны і флоры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кароткая біяграфія
правіцьВерагодна, нарадзіўся ў Сафалку, Англія. Працаваў на пасадзе старэйшага садоўніка ў графа Солсберы. У 1610 годзе той адправіў Джона Традэсканта ў яго першае падарожжа — у Нідэрланды за фруктовымі дрэвамі.
У 1615—1623 гадах займаўся праектаваннем садоў на тэрыторыі кентэрберыйскага абацтва Святога Аўгусціна.
У 1618 годзе Джон Традэскант пабываў у расійскай Арктыцы — у Нікало-Карэльскім манастыры на Белым моры (сучасны Северадзвінск). Ён стаў «першым навукоўцам, хто заняўся вывучэннем рускай фаўны і флоры»[1].
У 1620 годзе разам з экспедыцыяй, адпраўленай на барацьбу з піратамі, быў у Леванце і Алжыры.
Пазней ён працаваў садоўнікам у Джорджа Вільерса, першага герцага Бекінгема, фаварыта караля і міністра, займаючыся пераабсталяваннем яго садоў. Па заданні герцага ў 1624 годзе ён ізноў ездзіў у Нідэрланды. Разам з герцагам ён ездзіў у Парыж, а таксама ўдзельнічаў у якасці інжынера ў няўдалай ваеннай кампаніі англійскіх войскаў на востраве Рэ (фр.: Ile de Re) з мэтай зняцця аблогі Ла-Рашэлі (1627). Пасля таго, як герцаг Бекингем у 1628 годзе быў забіты, у 1630 Джон Традэскант быў нечакана прызначаны каралём на пасаду захавальніка садоў, вінаграднікаў і шаўкапрада Яго Вялікасці ў палацы ў Сурэі.
Калекцыі
правіцьВа ўсіх сваіх падарожжах ён збіраў насенне і цыбуліны, а таксама розныя прыродныя і этнаграфічныя дзівы. Усе гэтыя прадметы, а таксама ўзоры, якія Традэскант атрымліваў праз амерыканскіх каланістаў, паступалі ў яго вялікі дом у Ламбеце (цяпер гарадская акруга Лондана), вядомы пад імем «каўчэг» (англ.: The Ark). Калекцыя Традэсканта стала асновай першага публічнага музея ў Англіі — Musaeum Tradescantianum. Яго збор раслін склаў аснову Эшмалеанскага музея ў Оксфардзе.
Іншая інфармацыя
правіцьСын Джона Традэсканта, таксама Джон, вядомы пад імем Джон Традэскант малодшы (1608—1662), быў, як і бацька, падарожнікам, садоўнікам, батанікам і збіральнікам рэдкасцей, ездзіў за раслінамі для ламбецкага саду ў Вірджынію (ЗША)[2].
Карл Ліней у гонар Джона Традэсканта старэйшага і яго сына назваў род паўночнаамерыканскіх травяністых раслін сямейства Commelinaceae — традэсканцыя (Tradescantia)[3].
Джон Традэскант старэйшы — герой рамана англійскай пісьменніцы Філіпы Грэгары (нар. 1954) «Зямныя радасці» (англ.: Earthly Joys, 1998)[4].
Джон Традэскант старэйшы сябраваў з іншым вядомым англійскім батанікам — Джонам Паркінсанам.
Зноскі
- ↑ Вернадский В. И. Труды по истории науки в России / Сост. Бастракова М. С., Неаполитанская В. С., Фирсова Г. А. — М.: Наука, 1988. — С. 156. — 404 с. — ISBN 5-02-003321-9. Архівавана 30 кастрычніка 2007.
- ↑ Навукова-тэхнічны энцыклапедычны слоўнік — Традэскант (Праверана 17 снежня 2009)
- ↑ Wolfram George Schmid. An encyclopedia of shade perennials. Timber Press, 2002. ISBN 0-88192-549-7 (англ.)
- ↑ Інфармацыя пра кнігу Earthly Joys на афіцыйным сайце Філіпы Грэгары Архівавана 13 ліпеня 2010. (англ.) (Праверана 12 жніўня 2010)
Літаратура
правіць- Dr. I. Hamel. Tradescant der Aeltere 1618 in Russland. Der Handelsverkehr zwischen England und Russland in seiner Entstehung. Rückblick auf einige der älteren Reisen im Norden. — St.-Petersburg — Leipzig: Eggers und Comp, 1847. — 348 с. — in 4°.
- Гамель И. Х. Завещание Традесканта и музеум Ашмоля в Оксфорде // Журн. Министерства нар. просв. — СПб.: 1853. — апр. — В. LXXVIII. — № 4. — С. 31—54.
Спасылкі
правіць- Традэскант — артыкул з Навукова-тэхнічнага слоўніка (Праверана 12 жніўня 2010)
- Калекцыя Джона Традэсканта старэйшага ў Эшмалеанскім музеі Архівавана 21 мая 2009. (англ.) (Праверана 23 верасня 2008)
- Plant Hunters in the Northeast на сайце NY-NJ-CT Botany Online (Botany in the greater New York City Metropolitan Area) (англ.) (Праверана 7 кастрычніка 2008)