Джордж Бентам

Джордж Бе́нтам (англ.: George Bentham; 22 верасня 1800 — 10 верасня 1884) — англійскі батанік.[9]

Джордж Бентам
GeorgeBentham.jpg
Дата нараджэння 22 верасня 1800(1800-09-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 верасня 1884(1884-09-10)[1][2][…] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Samuel Bentham[d][4][7]
Маці Mary Sophia Bentham[d][8][4][7]
Жонка Sarah Laura Brydges[d]
Род дзейнасці батанік, птэрыдолаг, міколаг, таксанаміст, адвакат
Навуковая сфера навука пра расліны[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікікрыніц Творы у Вікікрыніцах
Commons-logo.svg Джордж Бентам на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Benth.».
Спіс такіх таксонаў на сайте IPNI

БіяграфіяПравіць

Джордж Бентам нарадзіўся ў 1800 годзе ў Стоку, каля Портсмута. У 1814—1827 гадах жыў у Францыі, вучыўся на факультэце тэалогіі ў Манткубане. У Лондане вывучаў права, але неўзабаве пакінуў юрыдычную ніву і прысвяціў сябе выключна батаніцы. З 1861 года пачаў займацца батанічнымі даследаваннямі ў батанічным садзе К'ю.

Буйная праца Бентама «Genera Plantarum…» (сумесна з Гукерам, 1862—1883) — нерукатворны помнік, створаны з дзіўнымі і каласальнымі ведамі, цярпеннем і навуковаю добрасумленнасцю; ён надоўга забяспечыў за сабой прапанаваную імі сістэму класіфікацыі раслін. У гэтай класіфікацыі, часткова падобнай да класіфікацыі Дэкандоля, сямействы размешчаны па групах, або радах; гэты спосаб здаваўся менш натуральным, чым сістэмы Ліндлі, Эндліхера і Браньяра, і англійскія вучоныя не без некаторага вагання аддалі перавагу сістэме Браньяра.

У 1830 годзе ён быў сакратаром таварыства садаводства, а пасля і прэзідэнтам лонданскага Лінееўскага таварыства (1861—1874).

Бентам у інтарэсах навукі аб'ездзіў амаль усю Еўропу. Яму належыць апісанне флор Бразіліі (1859—1862), Аўстраліі (1863—1878), Індыі, наваколляў Ганконга.

Ён быў замежным членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук (з 1872) і членам Парыжскай Акадэміі навук (з 1875).

Джордж Бентам сканаў у Лондане 10 верасня 1884 года.

ПрацыПравіць

Шаблон:Вікікрыніца

Акрамя таго, апрацаваў для «Flora brasiliensis» — сямейства Papilionaceae, а для дэкандолеўскага «Prodromus» — сямействы Polemoniaceae, Scrophulariaceae, Labiatae і Stockhusiaceae.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 George Bentham // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 George Bentham // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. George Bentham // Store norske leksikon — 1978.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Amigo J. Sciences de la vie et la terrePublications de l'olivier, 2017. — Т. 3. — 915 с.
  5. George Bentham // Brockhaus Enzyklopädie
  6. Бентам Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. 7,0 7,1 Kindred Britain
  8. Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th CenturyRoutledge, 2003. — Vol. 1. — P. 117. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
  9. Jean-Jacques Amigo, « Bentham (George) », in Nouveau Dictionnaire de biographies roussillonnaises, vol. 3 Sciences de la Vie et de la Terre, Perpignan, Publications de l'olivier, 2017, 915 p. (ISBN 9782908866506)

СпасылкіПравіць