Джос (англ.: Jos Plateau) — горнае плато ў Заходняй Афрыцы, на тэрыторыі Нігерыі.

Джос
англ.: Jos Plateau
Размяшчэнне  Нігерыя
Вышыня над узроўнем мора 1735 м
Працягласць з поўначы на поўдзень каля 180 км
Працягласць з захаду на ўсход каля 320 км

Плато размешчана паміж рэкамі Нігер і Бенуэ Пераважаючыя вышыні 1200—1400 м. Найбольшая вышыня — 1735 м (гара Шэрэ). Плато ўяўляе з сябе астанцавы крышталічны масіў складзены галоўным чынам з эрадзіраваных гнейсаў. Маюцца асобныя гранітныя пікі, конусы патухлых вулканаў, сталовыя горы.

На плато маюцца радовішчы волава, ніобію, танталу.

Тут бяруць пачатак шматлікія прытокі Нігера і рэк басейна возера Чад. Ападкаў за год да 1200—1400 мм. Пашыраны другасныя злакавыя саваны.

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 135. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць