Джыліа (італ.: Isola del Giglio) — востраў і італьянская камуна ў Міжземным моры, уваходзіць у склад Тасканскага архіпелага. Агульная плошча — 23,8 кв. км, насельніцтва — 1458 чал. Галоўны населены пункт — Порто-Джыліа.

Джыліа
італ.: Isola del Giglio
Пляж на востраве Джыліа
Пляж на востраве Джыліа
Характарыстыкі
Плошча23,8 км²
Насельніцтва1 553 чал.
Шчыльнасць насельніцтва65,25 чал./км²
Размяшчэнне
42°21′ пн. ш. 10°54′ у. д.HGЯO
АкваторыяТасканскі архіпелаг
Краіна
ВобласцьТаскана
Джыліа (Італія)
Джыліа
Джыліа
Джыліа (Таскана)
Джыліа
Джыліа
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Нараджэнне вострава адбылося прыблізна 4,5—5 мільёнаў гадоў таму. Ён быў заселены ў Жалезным веку. Пазней, магчыма, служыў крэпасцю этрускаў. У часы рымлян быў важнейшай базай у Тырэнскім моры. Тут здабываўся граніт. Пра востраў згадваюць Гай Юлій Цэзар ў «Запісах аб Гальскай вайне», а таксама паэт Клаўдзій Рутылій Намацыян. У 1241 г. ля вострава сіцылійскім флотам быў знішчаны флот Генуэзскай рэспублікі.

 
Узбярэжжа вострава

Выдатныя мясціны

правіць

Востраў — папулярны міжземнаморскі курорт, месца дайвінгу. Захаваліся рэшткі рымскай вілы I—II ст. н. э., замак Джыліо, царква Сан-Пьетра.

Спасылкі

правіць