Джын Артур
Джын Артур (англ.: Jean Arthur, сапраўднае імя Глэдзіс Джарджыяна Грын, англ.: Gladys Georgianna Greene; 17 кастрычніка 1900 — 19 чэрвеня 1991) — амерыканская актрыса, адна з вядучых камедыйных актрыс у 1930—1940 гадах. Джэймс Харві пісаў у сваёй кнізе пра яе эпоху: «Ніхто не быў звязаны так шчыльна з эксцэнтрычнай камедыяй як Джын Артур. Яна была настолькі часткай усяго гэтага, настолькі яе статус зоркі вызначаўся гэтым, што сам стыль эксцэнтрычнай камедыі без яе проста цяжка ўявіць».
Джын Артур | |
---|---|
англ.: Jean Arthur | |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1900[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 чэрвеня 1991[1][2][…] (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Прафесія | кінаактрыса, выкладчыца ўніверсітэта, тэатральная актрыса, тэлеактрыса |
Кірунак | вестэрн |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000795 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джын Артур больш за ўсё запомнілася па ролях у фільмах Фрэнка Капры «Містэр Дыдс пераязджае ў горад» (1936), «З сабой не панясеш» (1938) і «Містэр Сміт едзе ў Вашынгтон» (1939). Яе апошняя роля ў фільме Джорджа Стывенса «Шэйн» (1953) была вельмі яркай і запамінальнай.
Фільмаграфія
правіць- 1938 — З сабой не панясеш
Зноскі
- ↑ а б Jean Arthur // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Jean Arthur // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.