Джэймс Сазэрленд

Джэймс Уільям Сазэрленд (англ.: James William Sutherland; 8 лютага 1918 — 1 мая 1987) — генерал-лейтэнант арміі ЗША, камандзір 24-га корпуса ў В’етнаме.

Джэймс Сазэрленд
Дата нараджэння 8 лютага 1918(1918-02-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 мая 1987(1987-05-01) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Род войскаў Армія ЗША
Гады службы 1941–1971
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў 24-ы корпус
Бітвы/войны вайна ў В’етнаме
Узнагароды і званні
Silver Star Пурпурнае сэрца

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 лютага 1918 года ў акрузе Бентан, штат Арканзас.

У 1941 годзе паступіў на ваенную службу. Са жніўня 1963 па снежань 1965 года ўзначальваў каманды выпрабаванняў і ацэнкі арміі ЗША на Абердзінскім палігоне[2]. З 18 чэрвеня 1970 года па 9 чэрвеня 1971 года знаходзіўся на пасадзе камандзіра 24-га корпуса ў Паўднёвым В’етнаме[3][4]. Удзельнічаў у планаванні і правядзенні аперацыі «Ламшон 719»[5][6][4]. Пазней быў начальнікам штаба еўрапейскага камандавання ЗША[7].

У 1971 годзе пайшоў у адстаўку. Памёр 1 мая 1987 года ў Бафорце, штат Паўднёвая Караліна, і быў пахаваны на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках.

Зноскі

  1. а б в Encyclopedia of Arkansas — 2006.
  2. Arsenal for the Brave; a History of the U.S. Army Material Command, 1962-1968. United States Army. 1969. p. 306.
  3. Tucker, Spencer (2011). The Encyclopedia of the Vietnam War: A Political, Social, and Military History, 2nd Edition. ABC-CLIO. p. 1694. ISBN 9781851099610.
  4. а б Cosmas, Graham (1986). US Marines in Vietnam Vietnamization and Redeployment 1970-1971. History and Museums Division Headquarters United States Marine Corps. p. 69. ISBN 9781494287498.
  5. Nolan, Keith (1986). Into Laos. Presidio Press. p. 30. ISBN 9780440200444.
  6. Debriefing report of General James W. Sutherland(недаступная спасылка). US Army (1 чэрвеня 1971). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2018. Праверана 31 October 2018.
  7. LTG Sutherland gives command of XXIV Corps to LTG Dolvin. Southern Cross Americal Division (16 ліпеня 1971). Праверана 31 October 2018.