Адкрыць галоўнае меню

Джэймс Фенімар Купер

Джэймс Фенімар Купер (англ.: James Fenimore Cooper; 15 верасня 1789, г. Берлінпан, штат Нью-Джэрсі, ЗША — 14 верасня 1851) — амерыканскі пісьменнік, пачынальнік гістарычнага жанру ў амерыканскай літаратуры.

Джэймс Фенімар Купер
James Fenimore Cooper
James Fenimore Cooper by Jarvis.jpg
Партрэт Джэймса Фенімара Купера (худы. — Джон Уэслі Джарвіс, 1822)
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння: 15 верасня 1789(1789-09-15)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 14 верасня 1851(1851-09-14)[1][2][…] (61 год)
Месца смерці:
Грамадзянства:
Бацька: Уільям Купер[d]
Дзеці: С'юзан Фенімар Купер[d]
Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці: пісьменнік, афіцэр, раманіст, дзіцячы пісьменнік
Гады творчасці: 1820—1851
Жанр: Прыгодніцкая літаратура
Мова твораў: англійская мова[1]
Дэбют: «Засцярога» (1820)
Подпіс: Appletons' Cooper James Fenimore signature.jpg
external.oneonta.edu/cooper/
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Змест

Біяграфічныя звесткіПравіць

Вучыўся ў Іельскім універсітэце. У 1806—10 служыў на флоце. У 1826—33 жыў у Еўропе.

ТворчасцьПравіць

Першы раман «Перасцярога» (1820). Гістарычны раман «Шпіён» (1821) расказвае пра вайну за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83. Рамантычная паэтызацыя мора ў раманах «Лоцман» (1823), «Чырвоны карсар» (1827), «Марская чараўніца» (1830). У цэнтры нацыянальнай эпапеі з 5 раманаў («Піянеры», 1823; «Апошні з магікан», 1826; «Прэрыя», 1827; «Следапыт», 1840; «Зверабой», 1841) праблемы ўзаемастасункаў прыроды, чалавека і цывілізацыі. Пенталогія вызначаецца рысамі прыгодніцкай, гістарычнай і філасофскай прозы, дасканалай распрацоўкай індзейскай тэмы, якой упершыню нададзена трагічнае гучанне. Аўтар сатырычнага рамана «Манікіны» (1835), «Еўрапейскіх нататкаў» (т. 1—5, 1836—38) і інш. У 1840-я г. апублікаваў каля 20 раманаў.

На беларускую мову асобныя творы Дж. Ф. Купера пераклалі Г. Далідовіч, Я. Саламевіч.

Беларускія перакладыПравіць

  • Апопші з магікан, або Аповесць пра 1757 год. Мн., 1996;
  • Зверабой, або Першая сцяжына вайны. Мн., 1997.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 2,0 2,1 James Fenimore Cooper // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 James Fenimore Cooper // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 http://web.archive.org/web/20170324033415/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/james-fenimore-cooper
  5. Купер Джеймс Фенимор // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Шаблон:Творы Джэймса Фенімара Купера