Джэкі Уілсан (англ.: Jackie Wilson, поўнае імя — Джэк Лерой Уілсан малодшы (англ.: Jack Leroy Wilson, Jr.); 9 чэрвеня 1934 — 21 студзеня 1984) — афраамерыканскі спявак з Дэтройта, працаваў на стыку рытм-энд-блюзу і рок-н-ролу.

Джэкі Уілсан
англ.: Jackie Wilson
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1934(1934-06-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1984(1984-01-21)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал[d]
Жанры соўл[d]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першы вакальны гурт Джэкі Уілсан стварыў у 17 гадоў. Пасля неаднаразовай змены складу ён атрымаў назву «The Dominoes». Разам з гуртом удзельнічаў у шоу Алана Фрыда «Баль месяцовага пса» ў сакавіку 1953 года, якое было арганізавана ў Кліўлендзе на стадыёне «Арэна», якая ўмяшчае 10 000 гледачоў. Майкл Джэксан лічыў яго сваім настаўнікам танцаў. Прыняў іўдаізм.

Найлепшыя запісы Уілсана былі напісаныя і спрадзюсаваныя ў канцы 1950-х дэтройтцам Беры Гордзі — будучым заснавальнікам гіганта гуказапісу «Motown Records». Сінгл, які выйшаў у сакавіку 1958 года «Lonely Teardrops» заняў 1-е месца ў чартах чорнай музыкі, 7-е месца ў Billboard Hot 100.

Зноскі

  1. а б Jackie Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Jackie Wilson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.