Джэрэмайя Салівен Блэк (англ.: Jeremiah Sullivan Black; 10 студзеня 181019 жніўня 1883) — амерыканскі юрыст, палітычны і дзяржаўны дзеяч, Дакладчык рашэнняў Вярхоўнага Суда ЗША[en] (1861—1862), Дзяржаўны сакратар (1860—1861) і Генеральны пракурор ЗША (1857—1860) ў кабінеце Джэймса Б'юкенена, Вярхоўны суддзя Вярхоўнага суда Пенсільваніі (1851–1857).

Джэрэмайя С. Блэк
англ.: Jeremiah S. Black
Judge Jeremiah Black.jpg
сцяг
6-ы Дакладчык рашэнняў Вярхоўнага Суда ЗША[en]
сцяг
1861 — 1862
Прэзідэнт Аўраам Лінкальн
Папярэднік Бенджамін Говард
Пераемнік Джон Уоллес
сцяг
23-і Дзяржаўны сакратар ЗША
сцяг
17 снежня 1860 — 5 сакавіка 1861
Віцэ-прэзідэнт Джон Кэбел Брэкінрыдж
Прэзідэнт Джэймс Б’юкенен
Папярэднік Льюіс Кас
Пераемнік Уільям Генры Сьюард
сцяг
24-ы Генеральны пракурор ЗША
сцяг
6 сакавіка 1857 — 16 снежня 1860
Віцэ-прэзідэнт Джон Кэбел Брэкінрыдж
Прэзідэнт Джэймс Б’юкенен
Папярэднік Калеб Кушынг
Пераемнік Эдвін Стэнтан
сцяг
10-ы Вярхоўны суддзя Вярхоўнага суда Пенсільваніі
сцяг
1851 — 1857
Прэзідэнт Франклін Пірс
Папярэднік Джон Баністэр Гібсан
Пераемнік Эліс Люіс
 
Партыя
Дзейнасць адвакат, суддзя, дыпламат, палітык
Нараджэнне 10 студзеня 1810(1810-01-10)[1][2][…]
Смерць 19 жніўня 1883(1883-08-19)[1][2][…] (73 гады)
Бацька Генры Блэк[d]
Жонка Mary Forward Black[d]
Дзеці Chauncey Forward Black[d]

БіяграфіяПравіць

Джэрэмайя Салівен Блэк нарадзіўся 10 студзеня 1810 года ў графстве Ёрк[en], штат Пенсільванія, каля рэчкі Стоні-Крык[en]. Ён наведваў дзяржаўныя школы і вывучаў права ў офісе Чонсі Форварда, вядомага юрыста ў заходняй Пенсільваніі. Блэк быў прыняты у адвакатуру ў 1830 годзе.

У 1831 годзе Джэрэмая Блэк быў прызначаны намеснікам генеральнага пракурора графства Сомерсэт[en].

Джэрэмайя Блэк быў перакананы дэмакрат і прыхільнік Эндру Джэксана. Ён пасябраваў з дэмакратам Джэймсам Б'юкененам на пачатку сваёй кар'еры, што прывяло да ягонага канчатковага прызначэння дзяржаўным сакратаром.

У 1842 годзе Блэк прыняў прызначэнне прэзідэнта-суддзі 16-й судовай акругі. Блэк заставаўся там да 1851 года, калі быў абраны ў Вярхоўны суд штата Пенсільванія. Першыя тры гады Блэк працаваў вярхоўным суддзёй і быў пераабраны ў 1854 г. У канцы свайго другога тэрміну новаабраны прэзідэнт Б'юкенен прызначыў Блэка генеральным пракурорам. Калі дзяржсакратар Льюіс Кас падаў у адстаўку, Блэка прызначылі Дзяржсакратаром ЗША.

28 лютага 1861 года Блэк даручыў дыпламатычным прадстаўнікам ЗША за мяжой перасцерагчы свае ўрады ад прызнання Канфедэрацыі.

Калі ў сакавіку 1861 адбылося ўрачыстае ўступленне на пасаду прэзідэнта Лінкальна, Блэк пакінуў пасаду дзяржсакратара ЗША. У 1861 годзе ён быў прызначаны дакладчыкам Вярхоўнага суда ЗША — паважанай, хаця і ніжэйшай пасады, чым ён займаў раней. Пасля доўгай і выдатнай кар'еры на дзяржаўнай службе Блэк вярнуўся да сваёй прыватнай юрыдычнай практыкі ў родным штаце Пенсільванія.

Джэрэмайя Салівен Блэк памёр 19 жніўня 1883 года і быў пахаваны на могілках Праспект-Хіл[en] у Ёрку, штат Пенсільванія[4].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Jeremiah Sullivan Black // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Jeremiah S. Black // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Bibliothèque nationale de France J. S. Black // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  4. Jeremiah Sullivan Black. Find A Grave. Праверана 27 жніўня 2018.