Дзверы — канструкцыйны элемент будынка або транспартнага сродка, які служыць для ўваходу і выхаду з яго. Колькасць дзвярэй, іх месца і памеры вызначаюцца планіроўкай будынка і функцыянальнымі сувязямі паміж яго памяшканнямі. Найбольш старадаўняя форма дзвярэй — на бегунах, у наш час пашыраны дзверы на завесах. У іх канструкцыю ўваходзяць вушакі, злучаныя ўверсе вершніком, і палатно з дошак, злучаных шпонамі — драўлянымі планкамі, шчыльна збітымі ў пазы. Звычайна дзверы маюць адно палатно. Дзверы з дзвюх створак характэрны для местачковага жылля. Атрымалі пашырэнні двухстворкавыя дзверы са шклом, асабліва пры ўваходзе ў залу. Дзверы ў гаспадарчых пабудовах (хлявах, гумнах, адрынах і г. д.) называюць варотамі[1].

Дзверы (Фларэнцыя)
Лопасцевыя дзверы

Класіфікацыя правіць

 
Шаляваныя дзверы

У залежнасці ад канструкцыйнага вырашэння дзверы падзяляюцца на дашчаныя (з аднаго слою дошак), шаляваныя (з двух слаёў дошак) і філянговыя[1].

Дашчаныя часцей за ўсё былі ў гаспадарчых будынках[1].

У шаляваных верхні слой звычайна рабілі з кароткіх дошчачак, якія складалі разнастайныя ўзоры (елачку, квадраты, ромбы, сонца і г.д.); дэкаратыўнасць такіх дзвярэй ўзбагачалася профілямі дошчачак, радамі каваных цвікоў, выгібам вершніка. Філянговыя дзверы асабліва пашыраны ў наш час. Яны складаюцца з рамы, у якую ўпушчаны больш тонкія дошкі[1].

Элементы філянговых дзвярэй заўсёды прафіляваныя. Адчыняюцца і зачыняюцца дзверы пры дапамозе клямкі, замыкаюцца з дапамогай засавак, замкоў, іншых запораў[1].

Паводле прызначэння дзверы падзяляюць на ўваходныя, міжпакаёвыя і транспартныя.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць