Дзень Украінскага казацтва

(Пасля перасылкі з Дзень украінскага казацтва)

Дзень украінскага казацтва (укр.: День Українського козацтва) — свята Украіны. Адзначаецца штогод 1 кастрычніка на дзень Пакроваў Прасвятой Багародзіцы.

Дзень украінскага казацтва
інакш Дзень казацтва
Устаноўлена 7 жніўня 1999
Адзначаецца Сцяг Украіны Украіна
Дата 1 кастрычніка
Звязана з Пакровы Прасвятой Багародзіцы

Гісторыя свята правіць

Паводле «Летапісу Маларосіі, або гісторыі казакаў-запарожцаў і казакаў Украіны, або Маларосіі» (Парыж, 1788) французскага дыпламата Жана-Бенуа Шэрэра, Пакровы Прасвятой Багародзіцы быў для казакаў вялікім святам, бо Дзеве Марыі Марыі пасвечана іх царква. Гэтым днём пры патрэбе казакі абіралі або пераабіралі старшын.[1]

Дзень украінскага казацтва адзначаецца ва Украіне паводле Указа Прэзідэнта Украіны ад 07.08.1999 № 966/99 на дзень свята Пакроваў Прасвятой Багародзіцы 14 кастрычніка. Прэзідэнт Украіны гэтую дату ўлічваючы гістарычнае значэнне і заслугі казацтва ў зацвярджэнні ўкраінскай дзяржаўнасці і яго важкі ўнёсак у сучасны працэс дзяржаўнага будаўніцтва.

Ва Украіне няма важнейшага за казацтва фактару, які б быў і цэнтрам, і скрыжаваннем, і зместам пераважнай большасці сацыяльных працэсаў, і важнейшага за казацтва кампаненту нацыянальнай і тэрытарыяльнай кансалідацыі. Менавіта гэты феномен спрыяў фарміраванню такога ладу жыцця ўкраінскага этнасу, які дапамог яму выжыць ва ўмовах не толькі без уласнай дзяржавы, але і ў часы татальнага знішчэння ўсяго нацыянальнага, самабытнага. За апошнія тры з паловай стагоддзя ўкраінскі народ тройчы падымаўся на змаганне за сваю дзяржаўную незалежнасць.

Першы магутны ўсплёск адраджэння ўласнай дзяржаўнасці прыпаў на эпоху Казаччыны. Другая спроба стварыць дзяржаву паводле казацкіх традыцый дэмакратызму і роўнасці адбылася ў перыяд рэвалюцыйных падзей 1917—1920 гадоў. Трэцяя — у цяперашні час. У канцы 1980-х года цікавасць да свайго мінулага і гістарычнай памяці разам з актывізацыяй палітычнага жыцця ва Украіне пацягнулі за сабой узнікненне казацкіх грамадскіх суполак: Казацкага зямляцтва (1984), якое ў 1989 годзе ператварылася ў Данецкі курэнь украінскага казацтва; спартовай школы казацкага мастацтва «Баявы гапак» у Львове (1985); Запарожскага казацкага таварыства «Запарожская Сеч» (1990); «Казацкага таварыства Кіеўшчыны» (1990) і іншых. Летам 1990 года святкавалася 500-годдзе першай гістарычнай згадкі ўкраінскіх казакаў. Асаблівым размахам вызначыліся ўрачыстыя імпрэзы на востраве Хорціца ў Запарожжы і сяле Капуліўка на Сечаслаўшчыне. Шырокае святкаванне дало штуршок стварэнню шэрагу рэгіянальных арганізацый украінскага казацтва — Карпацкая Сеч (Львоўшчына), Палеская Сеч (Жытоміршчына), Прыкарпацкая Сеч (Івана-Франкоўшчына), Кальміўская паланка (Данецкая вобласць), Букавінская Сеч (Чарнівеччына), Херсонскі кош, Валынская Сеч, Закарпацкая Сеч і іншыя. Іх сябры актыўна падтрымлівалі дэмакратычныя працэсы і стварэнне незалежнай украінскай дзяржавы. На Усеўкраінскай устаноўчай казацкай радзе 14 кастрычніка 1991 года абвешчана стварэнне адзінага ўсеўкраінскага таварыства Украінскае казацтва, якое аб’яднала ўсе рэгіянальныя казацкія структуры Украіны і ўкраінскай дыяспары. На 10-годдзе пачатку казацкага руху 16 верасня 2000 года ў Кіеве адбыўся З’езд казакаў-заснавальнікаў Украінскага казацтва. Да 1995 года працэсы адраджэння казацтва ва Украіне сутыкнуліся з пэўным супрацівам асобных дзяржаўных структур: правакацыі падчас правядзення казацкай рады ў Пераяславе-Хмяльніцкім (1992), затрыманне казацкай старшыны падчас ушанавання памяці П. Сагайдачнага ў Кіева-Магілянскай акадэміі (1994), забарона пахавання з удзелам казакаў Патрыярха Уладзіміра (Раманюка) паблізу Свята-Сафіеўскага сабора (1995) і іншае.

Аднак цягам 1990—2014 гадоў украінскія казакі зрабілі значны ўнёсак у справу рэальнага ўвасаблення нацыянальнай ідэі ва ўкраінскім грамадстве.

15 лістапада 2001 года прынята палажэнне «Пра Нацыянальную праграму адраджэння і развіцця Украінскага казацтва на 2002—2005 гады». Мэта Нацыянальнай праграмы — далейшае развіццё і зацвярджэнне казацтва як грамадскай сілы, здольнай значна ўплываць на працэс кансалідацыі грамадства. Нацыянальная праграма прадугледжвае ўдзел украінскага казацтва ў вайскова-патрыятычным выхаванні моладзі; стварэнні, адраджэнні, аднаўленні і ахове запаведных месцаў і аб’ектаў; правядзенне адукацыйных, культурна-асветніцкіх імпрэз, навукова-даследчай, прапагандысцкай і выдавецкай працы; арганізацыі турызму, спартовых спаборніцтваў; ажыццяўленне гаспадарчай, прыродаахоўнай і міжнароднай дзейнасці.

Ва Украіне зарэгістравана каля дзясятка ўсеўкраінскіх грамадскіх арганізацый украінскага казацтва і больш за пяцьсот абласных, раённых, гарадскіх і сельскіх казацкіх суполак. Сярод іх: «Украінскае казацтва» (1991), «Супольнасць казазкіх арганізацый Украіны» (1999), «Казацтва Украіны» (2001), «Аб’яднанае казацтва Украіны» (2003) і іншых. У сваіх шэрагах яны налічваюць амаль 200 тысяч чалавек.

З 1991 года стала арганізуюць конныя паходы «Казацкімі шляхамі», з 1992 — замежныя паходы казацкай чайкі «Свята Пакроваў» да берагоў Францыі і Англіі, з 1996 года ў Кіеве штогод праводзяць фестываль-турнір баявых мастацтваў «Казацкая слава», з 1999 года ў Запарожжы праходзіць штогадовы фестываль нацыянальных відаў адзінаборстваў, а ў Дняпры — усеўкраінскі чэмпіянат казацкага марскога мнагабор’я. Перыядычна стартуе рэгата памяці Сірка па маршруце Кіеў-Запарожжа-Басфор. У 2001 годзе створана Усеўкраінская федэрацыя казацкага двубою і Міжнародная федэрацыя баявога гапака.

Казакі распрацавалі ўласную тактыку бою: «галас» — казакі ішлі ў бой у адвольным парадку; «табар» — войска рухалася паходным строем; «самаакопванне» — сродак індывідуальнай абароны.

28 ліпеня 2023 года святкаванне перанесена з 14 кастрычніка на 1 кастрычніка праз пераход украінскіх цэркваў на новы стыль.[2]

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

Літаратура правіць

  • День Українського козацтва // Юридична енциклопедія : [у 6 т.] / ред. кол. Ю. С. Шемшученко (відп. ред.) [та ін.]. — К. : Українська енциклопедія ім. М. П. Бажана, 1998. — Т. 2 : Д — Й. — 744 с. — ISBN 966-7492-00-8.

Спасылкі правіць