Дзеравянчыцкі сельсавет
Дзеравя́нчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дзеравянчыцы.
Дзеравянчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Слонімскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дзеравянчыцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 318 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1562 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Гісторыя
правіцьУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глоўсевіцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глоўсевічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акунінаўскага сельсавета[1]. 22 ліпеня 1966 года ў склад новаўтворанага Новадзевяткавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Акунінава, Баравікі, Вяценюўка, Коласава, Партызанаўка і Сяркі), у склад Масілавіцкага сельсавета — вёска Заводны Лес, у склад сельсавета з Жыровіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бракава, Дзеравянчыцы, Крывая, Скоўдзічы і Тушэвічы)[2]. 16 сакавіка 1987 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзеравянчыцы па месцы яго фактычнага знаходжання, сельсавет перайменаваны ў Дзеравянчыцкі. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікашылавіцкага сельсавета (аграгарадок Вялікія Шылавічы, вёскі Новая Стража, Савічы, Чапялева, Шылавічы (спіртзавод), Якімавічы)[3].
Склад
правіцьУ цяперашні час на тэрыторыі сельсавета размешчана 19 населеных пунктаў: Бракава, Вербалаты, Глоўсевічы, Гуменікі, аг. Дзеравянчыцы, Забулле, Капусты, Літва, Новая Стража, Падмошша, Капусты, Рахавічы, Скоўдзічы, аг. Сурынка, Тушэвічы, Чапялёва, аг. Вялікія Шылавічы, Савічы, Якімавічы.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1728 чалавек[4], з іх 88,4 % — беларусы, 6,9 % — рускія, 2,6 % — украінцы, 1,2 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (19 населеных пунктаў) — 2318 чалавек[6].
На 1 студзеня 2015 г. пастаянна пражываюць на тэрыторыі сельсавета 2779 чалавек, 1257 наяўных гаспадарак.
Эканоміка
правіцьНа тэрыторыі сельсавета размешчаны 2 сельгаспрадпрыемствы: Слонімскае раённае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Пераможца»; Слонімскі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя Суворава.
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.