Шылавічы (спіртзавод)
Шы́лавічы (спіртзавод)[1] (трансліт.: Šylavičy (spirtzavod), руск.: Шиловичи (спиртзавод)) — вёска ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дзеравянчыцкага сельсавета.
Вёска
Шылавічы (спіртзавод)
|
Гісторыя
правіцьШылавіцкая суконная мануфактура дзейнічала ў 1895—1900 гады. Вырабляла тонкае сукно. У 1895 мела вадзяное кола, турбіну і 2 паравыя катлы, працавала 150 рабочых[2].
У 1940—1966 гадах цэнтр Шылавіцкага сельсавета. Да 16 скавіка 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Жыровіцкага сельсавета[3], да 28 жніўня 2013 года — у склад Велікашылавіцкага сельсавета[4].
Вядомыя асобы
правіць- Язэп Строк (нар. 1904) — беларускі рэлігійны дзеяч, праваслаўны святар.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Шылавіцкая суконная мануфактура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх