Дзеці міру

(Пасля перасылкі з Дзеці міра)
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Дзеці свету — адна з славутасцей Масквы, усталяваная ў 1990 годзе ў Парку Дружба, што знаходзіцца па адрасе Ленінградская шаша 90, прама каля станцыі метро «Рачны вакзал».

Помнік
Дзеці міра
руск.: Дети мира
55°51′06″ пн. ш. 37°28′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Горад Масква
Скульптар А. Неуванен
Архітэктар І. М. Васкрасенскі, Ю. В. Калмыкоў
Дата заснавання 1990
Матэрыял бронза
Map

Гісторыя

правіць

Скульптурная кампазіцыя «Дзеці міра» ўсталявана ў 1990 годзе ў Парку Дружба[1]. Уяўляе сабой адмысловы падарунак ад скульптара Анці Неуванена з горада Хельсінкі[1]. Неуванен нарадзіўся ў 1937 годзе ў горадзе Выбарг, які ў той час знаходзіўся ў складзе Фінляндыі. У першую чаргу знакаміты дзякуючы сваім прыродна-тэматычным выявам на фінскіх манетах. У 1971 годзе стаў лаўрэатам фінскай дзяржаўнай прэміі выяўленчага мастацтва за цэлы шэраг абстрактных скульптур. Таксама Анці Неуванен — адзін з членаў Асацыяцыі фінскіх экспертаў скульптуры і прызёр шматлікіх конкурсаў[2].

Манумент «Дзеці свету» быў падораны ў адказ на расійскую кампазіцыю Ю. Кірухіна «Мір ва ўсім свеце», усталяваную ў хельсінкскім парку Дружба ў 1983 годзе. «Мір ва ўсім свеце» — частка перайначанага аналага копіі «Помніка Дружбы Народаў», што захаваў сустрэчу вясковых жыхароў з іх вызвольнікамі. Ён быў падораны ў гонар 35-годдзя фінска-савецкага дагавора пра дружбу, супрацу і ўзаемную дапамогу, заключанага ў 1948 годзе[2].

Апісанне

правіць

Кампазіцыя помніка складаецца іх трох фігур — маці, бацькі, што трымае немаўля на руках, і падлетка. Вылітая з бронзы скульптура досыць абстрактная, мае некалькі незвычайную фактуру. Усталяваны помнік на пастаменце-ўсходах, некалі на ім знаходзілася адпаведная таблічка[2].

Зноскі

  1. а б Скульптурная композиция "Дети мира"(недаступная спасылка). Портал intomoscow (13 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 26 чэрвеня 2015.
  2. а б в Парк Дружбы. Геокэшинг. Праверана 26 чэрвеня 2015.