Дзеці — ахвяры заган дарослых
«Дзеці — ахвяры заган дарослых» — скульптурная кампазіцыя як алегорыя змагання са злом і грамадскімі заганамі, усталявана на Балотнай плошчы ў Маскве на тэрыторыі сквера 800-годдзя Масквы[1]. Усталявана ў 2001 годзе. Аўтар — мастак і скульптар Міхаіл Шамякін[2].
Славутасць | |
Дзеці — ахвяры заган сталых | |
---|---|
руск.: Дети — жертвы пороков взрослых | |
![]() | |
55°44′45″ пн. ш. 37°37′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Балотная плошча | Масква |
Скульптар | Міхаіл Шамякін |
Дата заснавання | 2001 |
Будаўніцтва | 2001 |
Матэрыял | бронза |
Апісанне Правіць
Помнік складаецца з 15 скульптур. У цэнтры кампазіцыі адлюстраваны двое дзяцей з завязанымі вачамі. Ля іх ног ляжаць кнігі: «Народныя рускія казкі» і «Казкі» Аляксандра Пушкіна[3]. Фігуры дзяцей атачаюць скульптуры ў выглядзе антрапаморфных монстраў, якія ўвасабляюць «дарослыя» заганы[2]:
- Наркаманія — выява лысага мужчыны са шпрыцам і зламанымі крыламі.
- Прастытуцыя — фігура жанчыны з галовай жабы.
- Крадзеж — фігура мужчыны з галавой свінні, які нясе мяшэчак з грашамі.
- Алкагалізм — карыкатурная выява Бахуса з кубкам.
- Невуцтва — фігура асла ў цяльняшцы з бразготкай у руках.
- Ілжэнавуковасць — карыкатурная выява Феміды са шлемам на вачах, мадэллю атама і двухгаловай марыянеткай.
- Прапаганда гвалту — фігура гандляра зброяй.
- Садызм — фігура ў рызе з галавой насарога.
- Ганебны слуп для тых, хто без памяці у выглядзе стылізаванай гільяціны.
- Эксплуатацыя дзіцячай працы — фігура фабрыканта з птушынай галавой.
- Галеча — выява старой, выпрашальнай міласціну.
- Вайна — фігура рыцара ў даспехах, з крыламі і ў адгазніку, што трымае бомбу)
- Абыякавасць — шматрукая фігура ў «футарале» накшталт саркафага, займае цэнтральнае месца ў кампазіцыі[4].
Кампазіцыя задумвалася і ажыццяўлялася мною, як знак і заклік да змагання за выратаванне сённяшняга і будучыні пакаленняў… Я, як мастак, гэтым творам заклікаю азірнуцца вакол, пачуць і ўгледзець тое, што адбываецца. І пакуль не позна, разважным і сумленным людзям трэба задумацца[5]. Міхаіл Шамякін
|
Зноскі
- ↑ Сергей Шокарев, Михаил Вострышев. Вся Москва от А до Я. — Москва: Алгоритм, 2011. — 1064 с. — ISBN 978-5-4320-0001-9.
- ↑ а б . Дети — жертвы пороков взрослых М.М. Шемякин . LookAtMe. Праверана 1 сакавіка 2018.
- ↑ Дети — жертвы пороков взрослых . Узнай Москву. Праверана 1 сакавіка 2018.
- ↑ Анастасия Берсенева, Ксения Вильчинская. Дети — жертвы пороков взрослых… И памятники бывают страшными . Russian Mystery. Праверана 1 сакавіка 2018.
- ↑ Дарина Никонова. Дети — жертвы пороков взрослых . Log-in.ru (26 ліпеня 2007). Праверана 1 сакавіка 2018.