Дзмітрый Альбертавіч Дзёмін
Дзмітрый Альбертавіч Дзёмін (14 чэрвеня 1967, Глыбокае — 28 кастрычніка 2020, Петразаводск) — дудар, выкладчык музыкі, майстар традыцыйных інструментаў з Глыбокага. Унук вядомага Глыбоцкага паэта Алеся Дубровіча. Жыў і працаваў у Карэліі (Расія).
Дзмітрый Альбертавіч Дзёмін | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 чэрвеня 1967 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 кастрычніка 2020 (53 гады) |
Месца смерці | |
Музычная дзейнасць |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці (Беларусь). У 1982 годзе скончыў ДМШ № 1, у 1986 годзе — аддзяленне духавых і ўдарных інструментаў Віцебскага музычнага каледжа, у 1991 годзе — кафедру духавых і ўдарных інструментаў Петразаводскай дзяржаўнай кансерваторыі па спецыяльнасці «кларнет». Скончыў ПФ ЛОЛГК па спецыянальнасці «кларнет» (клас дацэнта Г. Г. Валена, 1991). З 1989 года працаваў у Петразаводскай кансерваторыі як майстар па настройцы і рамонту музычных інструментаў. З 2003 года выкладаў на кафедры музыкі фіна-вугорскіх народаў.
У якасці выканаўцы Дзмітрый Дзёмін быў удзельнікам шматлікіх творчых калектываў: нацыянальны ансамбль песні і танца Карэліі «Кантэле», фальклорнага тэатра «Карэльская горніца», фолк-групы «Мюлярыт», фолк-групы Sattuma і інш. Прымаў удзел у падрыхтоўцы выданняў, прысвечаных трыдыцыйным інструментам народаў Карэліі[1]. Рабіў дуды, у тым ліку эстонскую дуду — «торупіл», марыйскую дуду — «шувыр», чувашскі «сарнай» і «шапар», шведзкую «сакпіпу», мардоўскую дуду — «оз пувама». Займаўся адраджэннем іншых традыцыйных інструментаў. Рэканструяваў водзкую дуду (дуду народу водзь, важане — невялікі этнас які жыве пад Санкт-Пецярбургам). Пачаў працу па вырабу копіі Глыбоцкай дуды, але праца была перапыненая раптоўнай смерцю майстра. Шматлікія інструменты захоўваюцца ў музейных калекцыях у Карэліі[2].
Быў удзельнікам і суарганізатарам міжнароднага фэсту дударскіх рэгіёнаў «Дударскі рэй». Удзельнічаў у ім у 2017, 2018 і 2020 гадах. Прадстаўляў традыцыю эстонскай дуды — торупіл[3].
Трагічна загінуў, выгульваючы сабаку[5].
Зноскі
- ↑ http://cbs.okglub.by/elektronnyya-resursy/bd-glybokae-glybachane/tvorchyya-asoby/kampazitary/1807-demin-dmitrij
- ↑ «Дудары Глыбоцкага краю» В. Воранаў
- ↑ https://catholic.by/3/pub/interview/7705-duda-nadae-imshy-yashche-bolsh-pavagi-belaruski-dudar-pra-dudu-kastsjole
- ↑ https://vk.com/club85045583
- ↑ https://www.spb.kp.ru/online/news/4064723/