Дзмітрый Куратнік
Дзмітрый Іванавіч Куратнік (нар. 24 студзеня 1997, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі.
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 24 студзеня 1997 (27 гадоў) | ||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьСпартыўны шлях пачынаў у 2012 годзе ў складзе моладзевай каманды «Гродна-93». З сезона 2013/14 па 2015/16 выступаў у камандзе «Гродна-93-ГрДУ».
Сезон 2016/17 правёў у моладзевай камандзе «Цмокаў», пасля чаго вярнуўся ў асноўную каманду «Гродна-93», дзе адгуляў 6 сезонаў. Сярэдняя статыстыка форварда ў складзе гродзенскай каманды ў сезоне 2022/23 у 32 гульняў чэмпіянату Беларусі склала 8,3 ачка, 3,7 падбору, 1,8 перадачы амаль за 22,5 хвіліны на паркеце.
У 2016 годзе ўваходзіў у склад моладзевай зборнай Беларусі (U20). З 2023 года з’яўляецца гульцом нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера
правіць- 2012—2013 — Гродна-93-2
- 2013—2014 — СДзЮШАР-7-Прынёманне (Гродна)
- 2014—2016 — Прынёманне-ГрДУ (Гродна)
- 2016—2017 — Цмокі-Мінск-2
- 2017—2023 — Гродна-93
- 2023—2024 — Мінск
Дасягненні
правіць- Чэмпіён Беларусі (1): 2023/2024.
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2022/2023.
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2017/2018, 2019/2020, 2021/2022.
- Фіналіст Кубка Беларусі (3): 2021, 2022, 2024.