Дзмітрый Сяргеевіч Магілёўцаў
Дзмітрый Сяргеевіч Магілёўцаў (нар. 1 лістапада 1969, Шклоў) — беларускі фізік-тэарэтык, перакладчык. Член-карэспандэнт НАНБ (2017), доктар фізіка-матэматычных навук (2009)[2]. Вядомы перакладам кніг Дж. Толкіна «Хобіт, або Туды і назад» і серыі кніг «Уладар Пярсцёнкаў» на беларускую мову[3].
Дзмітрый Сяргеевіч Магілёўцаў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1 лістапада 1969 (55 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык |
Жанр | фантастычны баевік і гістарычная вандроўка |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1991 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1991 года працуе ў Інстытуце фізікі імя Б. І. Сцяпанава АН Беларусі (з 1997 — НАН Беларусі), з 2017 — галоўны навуковы супрацоўнік, намеснік загадчыка цэнтрам квантавай оптыкі і інфарматыкі інстытута[2].
З 2018 года старшыня праўлення Беларускага фізічнага таварыства[2].
Жыве ў Мінску.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследаванні ў галіне квантавай оптыкі і квантавай інфарматыкі: рэканструкцыя квантавых станаў для высокадакладнай дыягностыкі, генерацыя некласічнага станаў святла для прымянення ў квантавых камунікацыях і крыптаграфіі, высокадакладных вымярэннях, метралогіі і дыягностыцы, фатонныя крышталі і ўзаемадзеянне выпраменьвання з рэчывам у іх, дынаміка адкрытых сістэм. Распрацаваў тэарэтычныя метады і падыходы, якія дазволілі прадказаць анамальную дысперсію групавой хуткасці ў фатонна-крышталічных оптавалакнах, немаркаўскую дынаміку выпраменьвальнікаў у фатонных крышталях, стварэнне звязанага атамна-палявога стану ў фатонных крышталях, аднаўленне квантавага стану з дапамогай вар’іравання страт альбо шумоў, немаркаўскі характар згасання асцыляцый Рабі ў квантавых кропках, нетрывіяльную мадыфікацыю даўжыні лакалізацыі выпраменьвання ў слаістых метаматэрыяльных структурах, спосаб дыягностыкі сістэматычных памылак пры квантавай тамаграфіі і лакалізацыі прасторы пошуку квантавага стану, дыфузійны кансерватыўны характар распаўсюджвання квантавых станаў у дысіпатыўна звязаных сістэмах хваляводаў[2].
Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій[2].
Перакладчыцкая дзейнасць
правіцьЗ 2005 г па 2014 г. пераклаў з замежных моў шэраг[4] кніг у жанрах фантастычнага баевіка і гістарычнай вандроўкі на беларускую і на рускую мовы.
Кнігі Дж. Толкіна «Хобіт» і серыя кніг «Уладар Пярсцёнкаў» (неафіцыйны пераклад) у суаўтарстве з Крысцінай Курчанковай сталі першымі буйнымі і найбольш вядомымі працамі аўтара на беларускай мове.
Творы
правіцьНа беларускай мове
правіць- Хобіт, або Вандроўка туды і назад, Дж. Толкін, пер. Дзмітрый Магілёўцаў, Крысціна Курчанкова [Мн. 2002. — 264 с. ISBN 978-985-7916-41-7][5]
- Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка, Дж. Толкін, пер. Дзмітрый Магілёўцаў, Крысціна Курчанкова [Мн. 2008. — 442 с. ISBN 978-985-4921-24-3][6]
- Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы, Дж. Толкін, пер. Дзмітрый Магілёўцаў, Крысціна Курчанкова [Мн. 2008. — 354 с. ISBN 978-985-4921-24-3][7]
- Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля, Дж. Толкін, пер. Дзмітрый Магілёўцаў, Крысціна Курчанкова [Мн. 2009. — 306 с. ISBN 978-985-4921-24-3][8]
На рускай мове
правіцьЗноскі
- ↑ Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
- ↑ а б в г д Члены-карэспандэнты :: МАГІЛЁЎЦАЎ Дзмітрый Сяргеевіч . nasb.gov.by. Праверана 18 снежня 2023.
- ↑ Дмитрий Могилевцев (руск.). fantlab.ru. Праверана 18 снежня 2023.
- ↑ Переводы Дмитрия Могилевцева.
- ↑ «Хобіт» у электронай краме oz.by Архівавана 30 кастрычніка 2013.
- ↑ «Уладар Пярсьцёнкаў: Зьвяз Пярсьцёнка» у электронай краме oz.by Архівавана 14 верасня 2013.
- ↑ «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы» у электронай краме oz.by Архівавана 30 кастрычніка 2013.
- ↑ «Уладар Пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля» у электронай краме oz.by Архівавана 15 лютага 2011.
Спасылкі
правіць- «Зьвяз Пярсьцёнка» аб’яднае чытачоў. Радыё Свабода
- Дзмітрый Магілёўцаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)