Дзмітрый Мікалаевіч Мацяш
Дзмітрый Мацяш (нар. 3 чэрвеня 2000) — беларускі футбаліст, нападнік дзяржынскага «Арсенала».
Поўнае імя | Дзмітрый Мікалаевіч Мацяш | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
3 чэрвеня 2000[1] (23 гады) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||
Вага | 71 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Арсенал | ||||||||||||||||||
Нумар | 25 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
З 2018 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ, у 2019 годзе замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе выйграць першынство дублёраў, таксама стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе.
У лютым 2020 года разам з шэрагам іншых дублёраў барысаўчан быў аддадзены ў арэнду ў дзяржынскі «Арсенал»[3], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену. У кастрычніку 2020 быў выкуплены «Арсеналам» і стаў іграком клуба на трывалай аснове.
У лютым 2021 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Рухам», аднак застаўся ў «Арсенале» на правах арэнды. Па выніках сезона 2021 дапамог дзяржынскаму клубу выйсці ў Вышэйшую лігу. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Рух»[4]. У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона разам з «Рухам», аднак у лютым зноў быў аддадзены ў арэнду «Арсеналу»[5]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 1 мая 2022 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (0:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У чэрвені стаў іграком «Арсенала» на трывалай аснове. У далейшым працягваў рэгулярна выхадзіць на поле, пераважна на замену.
У сакавіку 2023 года падоўжыў пагадненне з «Арсеналам»[6]. У сакавіку 2024 года стала вядома, што нападнік працягне выступаць за дзяржынскі клуб у новым сезоне, нягледзячы на службу ва Узброеных сілах[7].
Міжнародная кар’ера правіць
У кастрычніку 2016 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
У кастрычніку 2018 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні правіць
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2021, 2023
Статыстыка выступленняў правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2018 | дубль | БАТЭ | 18 | 4 | |
2019 | дубль | БАТЭ | 28 | 15 | |
2020 | Д2 | Арсенал | 23 | 4 | |
2021 | Д2 | Арсенал | 30 | 8 | |
2022 | Д1 | Арсенал | 21 | 2 | |
2023 | Д2 | Арсенал | 18 | 7 |
Крыніцы правіць
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/dmitri_matyash/
- ↑ https://www.teams.by/-/player-157747/
- ↑ "Арсенал" арендовал пятерых дублеров БАТЭ (руск.). football.by (6 лютага 2020). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Футбол. Ярослав Орешкевич, Дмитрий Матяш и Евгений Гулецкий пополнили состав "Руха" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2022.
- ↑ "Арсенал" продлил аренду Матяша и близок к заключению контрактов с вратарем "Шахтера" и хавбеком БАТЭ (руск.). football.by (23 лютага 2022). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Матяш и Мялковский продлили контракты с "Арсеналом" (руск.). football.by (7 сакавіка 2023). Праверана 5 снежня 2023.
- ↑ Дмитрий Матяш, несмотря на армию, будет выступать за дзержинский "Арсенал" (руск.). football.by (16 сакавіка 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.