Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі
Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі (нар. 15 снежня 1981, г. Гомель) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Дзмітрый Міхайлавіч Гурскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
Нараджэнне |
15 снежня 1981 (42 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, інжынер-будаўнік; магістратуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту, магістр тэхнічных навук.
Працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці – дырэктарам завода буйнапанэльнага домабудавання адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскі домабудаўнічы камбінат».
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны нагрудным знакам «Ганаровы будаўнiк», Ганаровай граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
правіцьЖанаты, мае сына і дачку.