Дзмітрый Сяргеевіч Прышчэпа

(Пасля перасылкі з Дзмітрый Прышчэпа)

Дзмітрый Прышчэпа (нар. 21 чэрвеня 2001) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Мінск».

Футбол
Дзмітрый Прышчэпа
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзмітрый Сяргеевіч Прышчэпа
Нарадзіўся 21 чэрвеня 2001(2001-06-21)[1] (18 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 184 см
Вага 69 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Мінск
Нумар 12
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2017 — Беларусь Мінск 14 (0)
2019   Расія Зеніт (Санкт-Пецярбург) 0 (0)
Нацыянальная зборная**
2017 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2019 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 28 студзеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2019.

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец футбольнага клуба «Мінск», у 2017 годзе пачаў выступаць за дубль. У пачатку 2018 года пачаў прыцягвацца таксама да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 мая 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.

У сезоне 2019, дзякуючы траўмам асноўных абаронцаў сталічнага клуба, стаў часцей атрымоўваць месца ў галоўнай камандзе мінчан. У ліпені 2019 года стала вядома аб цікавасці да маладога абаронцы з боку санкт-пецярбургскага «Зеніта». У жніўні 2019 года перайшоў у «Зеніт» на правах арэнды з правам выкупу[2]. У пецярбургскай камандзе выступаў за моладзевы склад, прыцягваўся да гульняў Юнацкай лігі УЕФА. У студзені 2020 года стала вядома, што расійскі клуб не будзе падаўжаць арэнду, і абаронца вярнуўся ў «Мінск»[3].

Міжнародная кар’ераПравіць

У кастрычніку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы, дзе згуляў ва ўсіх трох матчах.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Мінск   7 1
2018 Д1 Мінск   1 0
2019 (1) Д1 Мінск   13 0
2019/20 (1) мол. Зеніт   6 0

Зноскі

СпасылкіПравіць