Адкрыць галоўнае меню

Дзмітрый Пятровіч Канчалоўскі (18781952) — гісторык і прававед, калабарацыяніст. Сын выдаўца і перакладчыка П. П. Канчалоўскага.

Дзмітрый Пятровіч Канчалоўскі
руск.: Дмитрий Петрович Кончаловский
Дата нараджэння 28 сакавіка (9 красавіка) 1878
Месца нараджэння
Дата смерці 1952
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 28 сакавіка (9 красавіка1878 года.

У 1902 годзе скончыў з дыпломам 1-й ступені гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта, пасля чаго два гады вучыўся ў Берлінскім універсітэце[1]. Атрымаўшы адукацыю стаў выкладаць старажытную гісторыю па спецыяльнасці «Гісторыя Рыма» у Маскоўскім універсітэце.

Быў дабраахвотнікам у складзе расійскай арміі ў Першай сусветнай вайне. Прыняў удзел у баях ва Усходняй Прусіі і Галічыны.

З 1918 па 1921 гады быў прафесарам кафедры ўсеагульнай гісторыі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага універсітэта. У 1921/1922 навучальным годзе — прафесар гістарычнага/грамадска-педагагічнага аддзялення факультэта грамадскіх навук. У 1921 годзе быў звольнены з універсітэта. 31 кастрычніка 1921 года стаў першым лектарам у Беларускім дзяржаўным універсітэце[2].

У 1924—1925 гадах працаваў тэхнічным рэдактарам у Дзяржвыдаце. У наступныя гады ён займаўся выданнем навуковых дапаможнікаў і выкладаннем моў (нямецкай і латыні) у розных ВНУ Расіі, працаваў у Расійскай асацыяцыі навукова-даследчых інстытутаў грамадскіх навук (да 1929 года). З 1934 па 1935 гады — прафесар старажытнай гісторыі ў інстытуце філасофіі, літаратуры і гісторыі (МІФЛГ). З 1939 па 1941 гады загадчык кафедры лацінскай мовы.

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Канчалоўскі разам з жонкай і трыма дачкамі паехаў на сваю дачу пад Мажайскам, каб як мага хутчэй перайсці на нямецкі бок. У аўтабіяграфіі, напісанай пазней для Аперштаба Розенберга, ён пазначыў: «Я адчуваў прыязнасьць да надыходзячага нямецкага Вермахта, якую летам і восенню 41-га падзяляў з многімі суайчыннікамі. Пасля бальшавіцкіх катаў і прыгнятальнікаў нямецкія салдаты здаваліся мне рыцарамі святла, якія вядуць святы бой з вырадкамі пекла»[1].

У 1941—1944 гадах пад псеўданімам Сашальскі працаваў у Смаленску ў аддзеленні прапаганды мясцовай рускай грамадзянскай адміністрацыі. Акрамя гэтага ён быў выкладчыкам на курсах настаўнікаў і дамогся стварэння рускай настаўніцкай семінарыі. Вясной 1944 года Канчалоўскі ўзначаліў смаленскі аддзел Нацыянал-сацыялістычнай працоўнай партыі Расіі Браніслава Камінскага[3].

Стрыечны ўнук Дзмітрыя Пятровіча, Андрэй Канчалоўскі паказваў, што:

"Баючыся ГУЛАГа, перад вайной паехаў у Беларусь, бліжэй да польскай мяжы, і там чакаў немцаў, бо верыў, што тыя прынясуць пазбаўленне ад ненавісных яму бальшавікоў. Аднак хутка Дзмітрый Пятровіч пераканаўся, што Гітлер хоча ператварыць Расію ў германскую калонію. Канфлікт з акупацыйнымі ўладамі скончыўся тым, што яго адправілі ў лагер для перамешчаных асоб… "

Кончаловский/ Пофигист // «Итоги». — 29 октября 2012 г.

Насуперак сумніўным мемуарам, немцы не саджалі Канчалоўскага ў лагер — ён актыўна супрацоўнічаў з імі аж да 1945 года, пражываючы ў Гамбургу і Берліне. Пасля заканчэння вайны Канчалоўскі апынуўся ў амерыканскім лагеры для перамешчаных асоб у раёне Гановера, адкуль здолеў выбрацца ў Францыю, дзе жыла яго сястра. З 1947 года Канчалоўскі жыў у Парыжы. Пахаваны на могілках Сэнт-Жэнеўеваў-дэ-Буа.

ЛітаратураПравіць

  • «Асоба і грамадства» (1917);
  • «Анібал» (1923);
  • «Эканамічная гісторыя Рыма ў яе крыніцах» (1925);
  • Пасмяротна ў Парыжы былі выдадзеныя кнігі «Шляхі Расеі» (1969), «Ад гуманізму да Хрыста» (1971);
  • «Шляхі Расіі. Разважанні пра рускі народ, бальшавізм і сучаснай цывілізацыі». — М .: Другая літаратура, 2018. — 314 с.

Сям’яПравіць

Жонка: Зінаіда Іванаўна — дачка І. Г. Ілавайскага.

Дзеці:

  • Наталля;
  • Іван (1905—1944);
  • Алена (1906—?)[4].

ЗноскіПравіць

СпасылкіПравіць